Кубракоў: Увесь Мінск знаходзіцца пад відэаназіраннем

19 лютага, Позірк. У Міністэрстве ўнутраных спраў падчас выбараў будзе дзейнічаць аператыўна-сітуацыйны штаб, паведаміў кіраўнік ведамства Іван Кубракоў у эфіры праграмы “Тыдзень” на тэлеканале СТБ 18 лютага.
“У выпадку нейкіх надзвычайных сітуацый я напрост буду дакладваць кіраўніку дзяржавы”, — заявіў ён.
“Сёння ўвесь горад Мінск поўнасцю практычна знаходзіцца пад відэаназіраннем”, — дадаў Кубракоў.
Паводле яго слоў, выява з камер назірання на аб’ектах з выбарчымі ўчасткамі “будзе выведзена” ў названы штаб.
Створаны “спецыяльныя працоўныя месцы для супрацоўнікаў [міліцыі], якія будуць кантраляваць толькі выбарчыя ўчасткі”, сказаў кіраўнік ведамства.
“Мы ўводзім уступныя такія, да якіх супрацоўнікі недзе не гатовыя. Бо прадбачыць, што можа адбыцца… Мы не ведаем. Мы бачылі 2020 год. Былі такія варыянты, дзе мы нават не маглі падумаць, што, напрыклад, напад можа быць на выбарчую камісію, на супрацоўнікаў органаў унутраных справаў”, — заявіў Кубракоў.
Паводле яго слоў, сістэма МУС “робіць усё для таго, каб не было ўздзеяння як на членаў выбарчых камісій, на старшынь участковых камісій, так і на іх сем’і”: “Таму што мы памятаем 2020 год, калі спрабавалі пагражаць сем’ям, дзецям — не грэбавалі нічым”.
Начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Аляксандр Купчэня заявіў аб магчымым прыцягненні на выбарчыя ўчасткі мабільных груп хуткага рэагавання “з ліку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і спецпадраздзяленняў у поўнай экіпіроўцы, узброеных аўтаматычнай зброяй”.
Яны будуць працаваць у Мінску, абласных і раённых цэнтрах, удакладніў Купчэня.
Раней паведамлялася, што з 19 лютага (за дзень да пачатку датэрміновага галасавання) асабовы склад органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў будзе пераведзены на “ўзмоцнены варыянт службы”, які прадугледжвае кругласутачнае дзяжурства на ўсіх выбарчых участках.
У гэтым годзе ўпершыню ў Беларусі пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) і мясцовыя саветы дэпутатаў. Адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага.
На 110 месцаў у ПП НС восьмага склікання прэтэндуе 265 кандыдатаў, на 12.512 месцаў у мясцовых саветах дэпутатаў — 18.802. Сярэдні конкурс — 2,4 і 1,5 чалавека на месца адпаведна. Сярод кандыдатаў няма супернікаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Электаральная кампанія праходзіць на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі, у гэтым актыўна ўдзельнічае судовая сістэма.
З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.

Мінская міліцыя правяла перад выбарамі вучэнні са спецтэхнікай і аўтамабілем, які палаў
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка