Пісьменнік Філіпенка: Папа падпісаў пратакол, што супраць мяне ўзбуджана крымінальная справа

14 лютага, Позірк. Вядомы беларускі пісьменнік Саша Філіпенка, які жыве за мяжой, у інтэрв’ю выданню “Новая газета. Еўропа” заявіў, што ў дачыненні да яго ў Беларусі распачатая крымінальная справа.
Паводле слоў літаратара, пра гэта стала вядома з дакумента, які яго бацьку далі падпісаць у раённым упраўленні ўнутраных спраў.
“Перад ім паклалі раздрукаваныя фотаздымкі мяне з прэзідэнтам Швейцарыі, з Ціханоўскай, з міністрам культуры Германіі. Бацьку тыкалі пальцам у гэтыя фота, задавалі пытанні”, — сказаў Філіпенка. Ён адзначыў, што падчас допыту міліцыянты правяралі змесціва тэлефона яго бацькі, “шукалі ў яго нешта, за што можна закрыць”.
“Папа падпісаў пратакол, што супраць мяне ўзбуджаная крымінальная справа. Паводле якога артыкула яна ўзбуджаная, мы дагэтуль не ведаем, ведаем толькі, што акрамя гэтага яшчэ дзве іншыя справы ў працэсе ўзбуджэння. Дома ў яго прайшоў вобшук, бо я прапісаны па гэтым жа адрасе”, — заявіў пісьменнік.
10 лістапада 2023 года “Позірк” паведамляў, што Філіпенка-старшага, затрыманага напярэдадні, арыштавалі ў рамках адміністрацыйнай справы аб “распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
Аляксандр (Саша) Філіпенка — беларускі пісьменнік, журналіст, сцэнарыст, тэлевядоўца.
Пасля падзей 2020 года стаў адным з галасоў беларускага пратэстнага руху ў Еўропе.
Неаднаразова выступаў у абарону беларускіх палітвязняў у расійскай, нямецкай, англійскай, шведскай, галандскай, польскай, французскай прэсе. Падтрымлівае Украіну ў яе барацьбе супраць расійскай агрэсіі.
У ліпені 2023 года ў Вільні адбылася прэм’ера спектакля паводле п’есы Сашы Філіпенкі “Ціхары”. Пастаноўка ў сатырычнай форме паказвае беларускіх сілавікоў, якія пад выглядам звычайных грамадзян прасочваюць удзельнікаў пратэстаў.
Бацька пісьменніка Сашы Філіпенкі арыштаваны на 13 сутак

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
