Трэцяе аддзяленне Расійскага цэнтра навукі і культуры плануецца адкрыць у Гродне

31 студзеня, Позірк. Аддзяленне Расійскага цэнтра навукі і культуры (РЦНК), які размешчаны ў Мінску, можа адкрыцца ў Гродне да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, які адзначаецца 2 красавіка, паведаміў ТАСС са спасылкай на кіраўніка Федэральнага агенцтва па справах СНД, суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве (Рассупрацоўніцтва) Яўгена Прымакова.
Паводле яго слоў, на гэта атрымана дзяржаўнае бюджэтнае фінансаванне РФ.
Паводле інфармацыі на сайце агенцтва, аддзяленне ў Гродне стане трэцім у Беларусі пасля ўжо дзейных у Брэсце і Гомелі.
11 снежня 2023 года ў Гродне адкрыўся навучальны клас, абсталяваны пры падтрымцы Россупрацоўніцтва на базе культурна-адукацыйнага цэнтра “Фестывальны”. Паводле інфармацыі расійскага боку, клас прызначаны для правядзення мерапрыемстваў “па рускай мове і літаратуры, беларуска-рускай гісторыі і культуры”.
Рассупрацоўніцтва пазіцыянуе сябе як вядучае расійскае агенцтва, галоўная місія якога — “узмацненне гуманітарнага ўплыву Расіі ў свеце”. Арганізацыя прадстаўлена ў 62 краінах свету 73 замежпрадстаўніцтвамі.
Разам з тым, яно актыўна займаецца прапагандай палітыкі Крамля і актыўна прасоўвае ў Беларусі афіцыйныя наратывы, звязаныя з вайной.
У прыватнасці, яно выступіла партнёрам у арганізацыі фотавыставы аб “злачынствах кіеўскага рэжыму” на мінулым тыдні ў філіяле Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў Мінску.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


