Ціханоўская ў Давосе заклікала дэмакратычныя краіны да больш рашучых дзеянняў супраць дыктатараў

17 января, Позірк. Да “больш рашучых дзеянняў у дачыненні да дыктатараў” заклікала палітыкаў дэмакратычных краін кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская 17 студзеня падчас дыскусій у рамках асноўнай праграмы Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе (Швейцарыя).
Дэмлідар, паводле інфармацыі яе прэс-службы, выступіла на панэльнай дыскусіі “Абараняючы адзіны фронт Еўропы” на тэму бяспекі ў рэгіёне. Разам з ёй спікерамі былі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзідэнт Венгрыі Каталін Новак, прэм’ер-міністр Харватыі Андрэй Плянковіч, міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба і журналістка Рула Халаф.
Яна таксама ўзяла ўдзел у дыскусіі “Куды рухаецца свабода слова?”, падчас якой “распавяла пра рызыкі, з якімі сутыкаюцца беларусы ўнутры краіны, спрабуючы здабыць праўдзівую інфармацыю”, паведаміла “пра стан беларускай журналістыкі, якая была вымушана пакінуць краіну, працу прапаганды і рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў СМІ”. У гэтай частцы форуму выступілі выканаўчы дырэктар праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch Тырана Хасан, іранскі журналіст Тагі Рахмані, шэф-рэдактар Deutsche Welle Мануэла Каспер-Кларыдж, выканаўчы рэдактар The New York Times Джозеф Кан.
Пасля дыскусій Ціханоўская правяла кароткія сустрэчы са згаданымі Новак, Кулебам, спікерам сената Швейцарыі Евай Герцаг, міністрам замежных спраў Нідэрландаў Ханке Бруінс Слот, прэм’ер-міністрам Балгарыі Мікалаем Дзенкавым, кіраўніцай МЗС Эквадора Габрыэлай Зомэрфельд.

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэлегацыя КР абмеркавала з кіраўніцтвам Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў СЕ сваю дзейнасць у арганізацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаГістарычны досвед Беларусі і Ірландыі ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці падобны — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ верасні колькасць занятых у эканоміцы зменшылася амаль на 11 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года на аб'ектах АПК згарэла або пацярпела 36 адзінак сельгастэхнікі — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
