У Дзень абаронцаў свабоды Літвы Ціханоўская падзякавала літоўцам за падтрымку беларусаў

13 студзеня, Позірк. Са словамі падзякі за падтрымку беларусаў дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская звярнулася да літоўскага народа 13 студзеня, у Дзень абаронцаў свабоды Літвы.
“Сёння важны і памятны дзень у гісторыі вашай краіны, — адзначыла яна. — Гэты дзень — яшчэ адно сведчанне мужнасці, адвагі і трываласці літоўскага народа. 13 студзеня 1991 года ўзброеныя сілы ўварваліся ў Вільнюс, але літоўцы выступілі супраць іх бяззбройнымі. Вы не саступілі ні пядзі, калі танкі спрабавалі выціснуць вас. Калі вы абаранялі свой парламент і тэлевежу, вы адстойвалі не толькі будынкі. Вы адстойвалі незалежнасць сваёй краіны, сваю будучыню і будучыню сваіх дзяцей”.
Падзеі таго дня забралі жыцці 14 чалавек, больш за 140 былі параненыя, аднак, падкрэсліла палітык, “рашучасць літоўскага народа ў канчатковым выніку паклала канец агрэсіі”.
“Я захапляюся вашай воляй да свабоды і незалежнасці. Дзякуй вам за падтрымку беларускага народа. Вы, як ніхто іншы, разумееце, як цяжка змагацца з агрэсарам, які спрабуе адабраць у твайго народа мову, культуру і незалежнасць. Вы разумееце нас і падтрымліваеце ў гэтай барацьбе. Паверце, беларусы гэта вельмі шануюць і заўсёды будуць памятаць”, — звярнулася да літоўцаў Ціханоўская.
Падзеі пачатку 1991 года вянчалі шматгадовы працэс аднаўлення незалежнасці Літвы, якому актыўна перашкаджалі савецкія ўлады.

- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


