Асуджаныя за “экстрэмізм” і “тэрарызм” амніставаныя не будуць — кіраўнік МУС

11 студзеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову Міністэрства ўнутраных спраў, якая фактычна пазбаўляе асуджаных па палітычна матываваных крымінальных справах магчымасці трапіць пад патэнцыйную амністыю ў 2024 годзе, вынікае з заявы кіраўніка МУС Івана Кубракова 11 студзеня па выніках нарады аб удасканаленні заканадаўства аб крымінальнай адказнасці.
“Намі было прапанавана: экстрэмісты і тэрарысты, што асуджаныя і прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці, — да іх амністыю не прымяняць. Нашу прапанова падтрымалі”, — цытуюць чыноўніка дзяржСМІ.
“Бо ўсе разумеюць, што здзейснілі гэтыя людзі. І на сёньняшні дзень праблема застаецца. На жаль, тыя збеглыя, якія сёння знаходзяцца за мяжой, спрабуюць уплываць розным спосабам на нашых грамадзян, асабліва на моладзь, якая знаходзіцца тут. Але сітуацыю мы кантралюем, вядзем разведку ў тым ліку і ў інтэрнэце, таму што ўсё гэта адбываецца дыстанцыйна”, — сцвярджае Кубракоў.
Са слоў міністра вынікае, што амністыю, якую ўлады хочуць прымеркаваць да 80-годдзя вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, акрамя “палітычных” прапануецца не прымяняць да асоб, якія паўторна здзейснілі злачынства пасля прымененай да іх з 2020 года амністыі; злосным парушальнікам; небяспечным рэцыдывістам; пажыццёва зняволеным (у тым ліку тым, каму такім чынам замянілі смяротнае пакаранне); асуджаным за наркотыкі (акрамя непаўналетніх).
Згодна з прапановай МУС, на “безумоўнае вызваленне ад любога пакарання”, а таксама “спыненне папярэдняга расследавання” змогуць разлічваць тыя, хто здзейсніў злачынства, што “не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі або адносіцца да катэгорыі менш цяжкіх”.
Амністыю плануецца прымяніць да непаўналетніх, цяжарных жанчын, жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, асоб пенсійнага ўзросту, інвалідаў І і ІІ груп, хворых на актыўную форму сухотаў, хворых на анкалагічныя захворванні і ВІЧ-інфікаваных, ветэранаў баявых дзеянняў іншых дзяржаў, грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС, асоб ільготнай катэгорыі грамадзян.
Прапануецца вызваліць асоб, пазбаўленых або абмежаваных у волі за злачынствы, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі; менш цяжкія злачынствы (калі адбылі не менш за чварціну тэрміну).
Некаторым асуджаным прапануецца скараціць тэрмін пакарання, іншых — вызваліць ад неадбытай часткі пакарання.
Патэнцыйная амністыя ў 2024 годзе “павінна мець адрозненні”, заяўляе Лукашэнка (дапоўнена)


- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
