ByPol: Супраць Статкевіча ўзбудзяць новую крымінальную справу

9 студзеня, Позірк. Палітвязень Мікалай Статкевіч, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №13 (Глыбокае, Віцебская вобласць), змешчаны ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), паведамляе аб’яднанне былых сілавікоў ByPol.
Адзначаецца, што адміністрацыяй калоніі Статкевіч “летась неаднаразова падвяргаўся дысцыплінарным спагнанням, акрамя таго на яго сабраны матэрыял для распачынання крымінальнай справы паводле арт. 411 КК Беларусі (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі)”.
“Варта адзначыць, што, прызначаючы пакаранне па сукупнасці прысудаў з улікам арт. 411 КК, суды да папярэдняга тэрміну пакарання дадаюць, як мінімум, 6 месяцаў пазбаўлення волі”, — гаворыцца ў паведамленні ByPol.
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” (не зарэгістраваная) Статкевіч быў затрыманы 31 траўня 2020 года ў Мінску. 14 снежня 2021-га суд прысудзіў яго да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў).
31 мая 2022 года Вярхоўны суд пакінуў прысуд без зменаў. 20 чэрвеня таго ж года Статкевіч быў пераведзены з Гомельскага следчага ізалятара № 3 у папраўчую калонію №13, адміністрацыя якой паставіла яго на ўлік як “схільнага да экстрэмізму”, у жніўні змясціла на паўгода ў адзіночную камеру, у верасні — у штрафны ізалятар.
4 лістапада Міністэрства ўнутраных спраў унесла палітвязня ў “пералік асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
28 ліпеня крыніца, блізкая да сям’і Статкевіча, паведаміла “Позірку”, што стан ягонага здароўя ў калоніі пагоршыўся.
9 студзеня жонка палітыка Марына Адамовіч напісала ў “Фэйсбуку”, што цягам 11 месяцаў не атрымлівала ніякай інфармацыі пра яго.


- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 32 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа 25 дзён кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 900 спробаў незаконнай міграцыі з беларускайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–26 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаФрыдман: Новыя ўлады Сербіі ў дачыненні да Беларусі, хутчэй за ўсё, будуць прытрымлівацца курсу ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства

