Экс-прэм’ер Вялікабрытаніі Джонсан заклікаў браць шэфства над беларускімі палітвязнямі
16 кастрычніка, Позірк. Былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заклікаў звярнуць увагу на лёс палітвязня Сяргея Ціханоўскага і ўсіх палітвязняў Беларусі. Аб гэтым ён заявіў 16 кастрычніка ў відэазвароце ў “Інстаграме”
Паводле словаў палітыка, ён падтрымаў кампанію дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай “па прыцягненні ўвагі да праблемы палітычных зняволеных у Беларусі” і пагадзіўся стаць сімвалічным хросным яе мужа Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіцца ў турме.
“Прывітанне, сябры! Жадаю звярнуць вашу ўвагу на лёс вельмі адважнага чалавека. Сяргея Ціханоўскага, які па праве павінен быць абраным лідарам Беларусі, але замест гэтага ён пасаджаны ў турму карумпаваным тыранам, які кіруе гэтай краінай”, — заявіў Джонсан.
Ён заклікаў тых, хто жадае, далучацца да ягонага “акту салідарнасці”, бо ў Беларусі “налічваецца больш за 1,5 тыс. палітычных зняволеных”.
“Я падтрымліваю мужны народ Беларусі”, — падсумаваў экс-прэм’ер.
16 кастрычніка пачаўся трохдзённы візіт Ціханоўскай у Вялікабрытанію. У праграме — выступленне ў парламенце з праграмнай прамовай, перамовы з міністрам замежных спраў Джэймсам Клеверлі, сустрэчы з былымі прэм’ер-міністрамі Тоні Блэрам і Тэрэзай Мэй, удзел у беларуска-брытанскім форуме ў Лонданскім універсітэце Саўт Бэнк, сустрэча з дыяспарай, брыфінг для дыпламатаў.

- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПольшча зафіксавала найбольшую за 2,5 тыдня актыўнасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВышыня снегу ў асобных раёнах дасягнула 40–42 см, на поўначы Віцебскай вобласці снежнае покрыва паменшыласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


