Польшча размясціла сапёрны батальён ля мяжы з Беларуссю побач з Сувалкскім калідорам

4 снежня, Позірк. Міністэрства абароны Польшчы размясціла ля мяжы з Беларуссю побач з Сувалкскім калідорам асобны сапёрны батальён Узброеных сіл. Пра гэта ведамства паведаміла 4 снежня ў “Твітары”.
Батальён дыслакуецца ў горадзе Аўгустаў Падляскага ваяводства, адзначаецца, што ён “павінен узмацніць абарончы патэнцыял паўночнага ўсходу Польшчы”.
У першы дзень нясення службы з вайскоўцамі сустрэўся міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак, які адзначыў, што месцазнаходжанне падраздзялення “не выпадковае”.
“Для Польшчы гэта вельмі важнае месца на карце < … > праз пагрозы, для краіны. Навошта гэты батальён створаны? Каб не паўтарылася Аўгустоўская аблава”, — цытуе Блашчака radio.bialystok.pl.
Стварэнне гэтага батальёна Мінабароны Польшчы анансавала ў жніўні.
Аўгустоўская аблава — ваенная аперацыя, праведзеная ў ліпені 1945 года часткамі Чырвонай арміі, войскамі НКУС і падраздзяленнямі прасавецкай Польскай народнай арміі, падчас якой у Аўгустове і Сувалках былі ліквідаваныя атрады антыкамуністычнага польскага падполля. У выніку аблавы затрымалі больш за 7 тыс. чалавек, звыш 500 з іх былі вывезены на тэрыторыю СССР, іх лёс дакладна невядомы.
12 лістапада ў Чартаеве, у Сямятычскім павеце Падляскага ваяводства (каля 30 км ад мяжы з Беларуссю), прыступіў да нясення службы танкавы батальён у складзе 1‑й пяхотнай дывізіі легіёнаў Войска Польскага. Блашчак, які наведаў падраздзяленне, паведаміў, што батальён будзе абсталяваны танкамі К2 (браняваная баявая машына паўднёвакарэйскай вытворчасці, прынятая на ўзбраенне ў 2014 годзе).
24 кастрычніка ў выданні “Вячэрні Мінск” былі апублікаваныя фрагменты выступу першага намесніка Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Паўла Муравейкі на ідэалагічным семінары, арганізаваным Мінгарвыканкамам. Сярод іншага Муравейка заявіў, што Беларусь “мае ўсе падставы, каб прасекчы жыццёва важны для нас [Сувалкскі] калідор сілай зброі”, таму што “Літва фактычна забараніла нам перамяшчаць свае тавары праз мяжу”.
“Па ўсіх нормах міжнароднага права такі крок адносіцца да эканамічнай агрэсіі”, — лічыць прадстаўнік Савета бяспекі.
На яго думку, “у іншых ўмовах нас бы ніхто ў свеце не асудзіў, магу выказаць здагадку, але не ў цяперашніх, калі на краіну аказваецца беспрэцэдэнтны ціск з боку Захаду”.
Сувалкскім калідорам называюць вузкі ўчастак працягласцю каля 100 км на тэрыторыі Польшчы і Літвы. Заходнія эксперты і вайскоўцы лічаць гэта месца “слабым звяном”, паколькі заняцце калідора беларускімі і расійскімі войскамі не толькі адрэжа краіны Балтыі ад астатніх дзяржаў Еўрасаюза на сушы, але і злучыць Гродзенскую вобласць Беларусі з расійскім эксклавам — Калінінградскай вобласцю, што дазволіць арганізаваць хуткую прамую пастаўку туды ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДоля кіберзлачынстваў перавысіла траціну ўсіх зарэгістраваных злачынстваў, колькасць пацярпелых дзяцей вырасла на 70% — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 111 дзён запар фіксуе спробы мігрантаў перайсці на яе тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


