Лукашэнка спадзяецца, што ў выпадку прыходу да ўлады польская апазіцыя “возьме галаву ў рукі” і наладзіць адносіны з Мінскам
6 кастрычніка, Позірк. Беларусь не хоча варагаваць з Варшавай і “нават абвастраць стасункі з палякамі”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 6 кастрычніка падчас рабочай паездкі ў Берасцейскую вобласць.
“Мы ніколі не ставілі гэта сваёй мэтай. Нам гэта не трэба. Хачу, каб палякі не думалі, што тут жывуць іх ворагі. Мы былі добрымі для іх суседзямі і будзем”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Адказваючы на пытанне аб парламенцкіх выбарах у Польшчы, ён адзначыў, што нават калі да ўлады прыйдзе апазіцыя, то невядома, якую яна будзе праводзіць палітыку ў дачыненні да Беларусі і Расіі.
“Надзея заўсёды ёсць. Гэтыя зразумела як сябе паводзяць і будуць паводзіць, а як будуць паводзіць тыя — надзея нейкая ёсць, што яны ўсё ж такі галаву ў рукі возьмуць і будуць працаваць на тое, каб наладзіць адносіны. Дарэчы, такой пазіцыі прытрымліваюцца і дыпламаты Польшчы, і ў тым ліку якія працуюць у нас. Яны, трэба аддаць ім належнае, малайцы, разумеюць, што адбываецца. Але таксама — рукі апусцілі, чакаюць выбараў. Кажуць: “Калі новыя сілы прыйдуць да ўлады, то ёсць надзея, што будзе нейкая перазагрузка”, — сказаў Лукашэнка.
На гэта “можна спадзявацца”, паўтарыў ён, удакладніўшы, што цяпер трэба “па максімуму рыхтавацца да горшага варыянту”. “Рыхтуйся да горшага, будзе лепшае”, — дадаў Лукашэнка.
Парламенцкія выбары ў Польшчы пройдуць 15 кастрычніка.
Гл. таксама:
Выбары ў Польшчы. Пры любым зыходзе любові да рэжыму Лукашэнкі ў Варшавы не дадасца

- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаПазьняк: Злучаныя Штаты — адзіная краіна, якая можа дапамагчы беларусамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік ДПК анансаваў стварэнне яшчэ шасці пагранічных застаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПазьняк: Беларуская мова і ёсць беларуская нацыя, ніякая нацыянальная свядомасць "на русском языке" не ўзнікне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля шасцідзённай паўзы Літва зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за апошні год зменшылася на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАмаль тыдзень Літва не фіксуе спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка