Амбасадар Беларусі ў РФ падпісаў пагадненне аб пашырэнні партнёрства з самаабвешчанай ДНР
16 чэрвеня, BPN. Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты і кіраўнік самаабвешчанага ўтварэння на акупаванай РФ тэрыторыі Украіны “Данецкай народнай рэспублікі” (ДНР) Дзяніс Пушылін падпісалі ў Санкт-Пецярбургу 15 чэрвеня пагадненне аб пашырэнні партнёрства, паведаміў прадстаўнік ДНР у своем телеграм-канале.
Круты і Пушылін удзельнічаюць у Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, які праходзіць з 14 па 17 чэрвеня.
Паводле слоў Пушыліна, “камюніке аб пашырэнні партнёрства з Беларуссю” стала вынікам “плённай сустрэчы” з Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася 18 красавіка ў Мінску.
“Наш рэгіён у высокай меры зацікаўлены ў цесным супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь”, — зазначыў Пушылін.
Прэс-служба пасольства Беларусі ў Расіі згадвае сустрэчу з Пушыліным, аднак не паведамляе аб падпісанні пагаднення.
Адзначаецца, што Дзмітрый Крутой правёў шэраг сустрэч на форуме: з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бегловым, кіраўніком Рэспублікі Башкартастан Радзіем Хабіравым, губернатарам Чэлябінскай вобласці Аляксеем Тэкслерам і іншымі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую палову 2026 года суседнія краіны ЕС зафіксавалі 7.886 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа 10 гадоў пасля дэнамінацыі беларускага рубля афіцыйны курс долара вырас на 45%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ месцы святкавання Дня Незалежнасці не пусцяць з жывёламі, роварамі, электрасамакатамі — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў чэрвені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі за пяць месяцаў склала 2,2 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


