Лукашэнка адсутнічаў на традыцыйнай цырымоніі ўшаноўвання дзяржсімвалаў
14 траўня, BPN. Аляксандр Лукашэнка адсутнічаў на традыцыйнай цырымоніі ўшаноўвання дзяржсімвалаў 14 траўня на плошчы Дзяржаўнага флага ў Мінску.
Пасланне ад яго імя зачытаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба ўрада.
У віншаванні Лукашэнка заявіў, што “нашы сапраўды народныя сцяг, герб і гімн зразумелыя і праўдзівыя, захоўваюць у сабе жыццёвую мудрасць, умацоўваюць духоўныя сілы, натхняюць на новыя здзяйсненні”.
Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна адзначаецца ў другую нядзелю траўня. Да 2023 года ён абмяжоўваўся гербам і сцягам.
Лукашэнка прыляцеў у Маскву 8 траўня, дзе на наступны дзень прыняў удзел у парадзе на Краснай плошчы з нагоды Дня перамогі. На кадрах, распаўсюджаных расійскімі медыямі, бачна, што ў яго была перабінтаваная рука. Лукашэнка з цяжкасцю перасоўваўся, да месца ўскладання вянкоў яго падвозілі, хаця лідары краін СНД, якія ўдзельнічалі ў цырымоніі, перасоўваліся пешшу. Акрамя таго, ён прапусціў “нефармальны сняданак”, які ладзіў Уладзімір Пуцін.
Увечары 9 траўня Лукашэнка ўдзельнічаў у цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента на плошчы Перамогі ў Мінску, але не выступаў — упершыню за ўсе гады ва ўладзе. Замест яго спіч вымавіў міністр абароны Віктар Хрэнін. Мерапрыемства, якое транслявалася тэлеканаламі, доўжылася 20 хвілін.
З гэтага моманту ён не з’яўляўся ў публічнай прасторы.
Паводле інфармацыі “Еўрарадыё”, картэж Лукашэнкі прыязджаў 13 траўня ў Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Упраўлення справамі прэзідэнта (Ждановічы, Мінская вобласць).
У арганізацыі былых сілавікоў ByPol “ёсць план на выпадак смерці Аляксандра Лукашэнкі, але ён не для абвяшчэння ў СМІ і не звязаны з “кветачкамі”, заявіў BPN 12 траўня кіраўнік ByPol, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў.
На фоне доўгай адсутнасці Лукашэнкі ў публічнай прасторы намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета, былы чыноўнік і дыпламат Павел Латушка 13 траўня заклікаў патрыётаў, якія засталіся ва ўладзе, перайсці на бок народа.
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


