Украіна асудзіла сустрэчу Лукашэнкі з Пушыліным і выклікала свайго амбасадара для кансультацый
19 красавіка, BPN. Правядзенне Аляксандрам Лукашэнкам сустрэчы 18 красавіка ў Мінску з кіраўніком “данецкай народнай рэспублікі” Дзянісам Пушыліным з’яўляецца “спробай легітымізацыі гэтага прадстаўніка расійскай акупацыйнай адміністрацыі ў Данецку”, гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Украіны.
“Лічым сустрэчу з прадстаўніком расійскай акупацыйнай адміністрацыі, які хаваецца ад украінскага следства за ўчыненне цяжкіх злачынстваў і знаходзіцца пад украінскімі і міжнароднымі санкцыямі, чарговым і абуральным недружалюбным актам з боку Рэспублікі Беларусь, накіраваным на падтрымку дзяржавы-агрэсара РФ”, — гаворыцца ў рэлізе.
У сувязі з гэтым знешнепалітычнае ведамства прыняло рашэнне выклікаць амбасадара Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма для кансультацый.
Кіеў лічыць, што Мінск “павінен утрымлівацца ад падобных дэструктыўных крокаў і спыніць падтрымку агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны”.
27 ліпеня 2022 года Пушылін прыязджаў у Брэст і сустракаўся з прадстаўнікамі мясцовай улады.
У пачатку гэтага года Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу дэ-факта прызнаў сепаратысцкія ўтварэнні “ДНР” і “ЛНР”. 6 студзеня на сайце верхняй палаты беларускага парламента з’явіўся прэс-рэліз, з якога вынікала, што член СР НС Дзмітрый Баскаў “прыняў удзел у акцыі фонду [паралімпійца] Аляксея Талая па арганізацыі знаходжання школьнікаў з Данецкай і Луганскай рэспублік у Мінску ў перыяд зімовых школьных канікулаў “.
Беларускія ўлады дэ-юрэ не прызналі незалежнасць “ДНР” і “ЛНР”, роўна як іх “далучэнне” да Расіі пасля “рэферэндумаў”, пры гэтым афіцыйны Мінск ухваляе агрэсію РФ супраць Украіны.
Летась увосень Лукашэнка дэ-факта прызнаў незалежнасць Абхазіі, наведаўшы яе без дазволу ўладаў Грузіі. Пазней у Мінск прыязджаў кіраўнік гэтага квазідзяржаўнага ўтварэння Аслан Бжанія.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



