Сахашчык: Мы не можам выключыць, што вайна скончыцца замацаваннем РФ на пэўных тэрыторыях Украіны
6 жніўня, Позірк. Варта разглядаць горшы варыянт развіцця падзей, калі Расія не прайграе ў вайне з Украінай, заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык 6 жніўня на канферэнцыі “Новая Беларусь” у Варшаве.
“Мы не можам выключыць, што вайна скончыцца трохі па-іншаму: Украіна не згубіць незалежнасць, але згубіць частку тэрыторыі. Расійская Федэрацыя не дасягне мэтаў спецыяльнай вайсковай аперацыі, як яны называюць вайну, але замацуецца на нейкіх тэрыторыях”, — сказаў ён.
У такой сітуацыі, лічыць прадстаўнік АПК, “Беларусь застанецца пад моцным уплывам Расійскай Федэрацыі”.
Еўрасаюз, мяркуе Сахашчык, пры такім варыянце развіцця падзей “па сканчэнні гарачай фазы канфлікту паспрабуе зафіксаваць статус-кво няважна ў якім стане”, а Расія “застанецца галоўным ваенна-палітычным гульцом ва Усходняй Еўропе”.
“Не лічу [сцэнар] фатальным. Нават у гэтых умовах мы можам уплываць на сітуацыю”, — лічыць прадстаўнік АПК.
Паводле ягоных слоў, трэба будзе працаваць, каб аслабіць Расію і “дапамагчы нашай брацкай Украіне”.
Сахашчык упэўнены, што Беларусь у гэтых умовах не можа быць адасобленай, а павінна прымкнуць ці да “усходняга блоку азіяцкай дэспатыі”, ці да ЕС і НАТО.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


