Полк Каліноўскага: Мы прызнаем ролю Ціханоўскай як міжнароднага прадстаўніка Беларусі
6 жніўня, Позірк. “Полк Кастуся Каліноўскага прызнае ролю [дэмакратычнага лідара] Святланы Ціханоўскай як міжнароднага прадстаўніка Беларусі”, — заявіў прадстаўнік палка Павел Кухта 6 жніўня на канферэнцыі “Новая Беларусь” у Варшаве.
Паводле слоў Кухты, ПКК канстатуе “крызіс у дэмакратычных сілах”.
“Ваяры адказваюць самім дарагім — жыццём і здароўем, палітыкі павінны адказваць інстытутам рэпутацыі”, — лічыць ён.
Кухта заявіў, што на сёння у дэмсіл не існуе “звязкі палітычнай і вайсковай часткі”.
Прадстаўнік палка выказаўся аб неабходнасці стварэння нацыянальна-вызваленчага руху і гатоўнасці фармавання быць яго “вайсковым цэнтрам”.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага створаны 9 сакавіка 2022 года. Праз 17 дзён ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны. Летась 21 траўня было аб’яўлена аб яго трансфармацыі ў полк у складзе двух батальёнаў — “Волат” і “Тэрор”. Пазней быў сфарміраваны трэці — “Літвін”. Пасля “Тэрор” стаў асобным падраздзяленнем УСУ па-за складам палка Каліноўскага.
У Беларусі па факце стварэння палка Каліноўскага распачата крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем”.
Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка і галоўны саветнік Ціханоўскай Франак Вячорка правялі 1 жніўня ў Кіеве сустрэчу з прадстаўнікамі палка. Ціханоўская брала ўдзел у гутарцы анлайн.
7 чэрвеня Ціханоўская правяла першую анлайн-сустрэчу з прадстаўнікамі палка Каліноўскага, пасля якой заявіла аб неабходнасці “размаўляць і аб’ядноўвацца”. ПКК, у сваю чаргу, паведаміў, што яго прадстаўнікі “данеслі сваю пазіцыю Святлане Ціханоўскай”. Яна заключаецца ў тым, што “Беларусь можна вызваліць толькі сілавым шляхам”.
- Грамадства
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства