Лукашэнка: Я не магу дапусціць, каб у нас яшчэ раз пайшла хваля ад айцішнікаў ці іпэшнікаў
17 лістапада, BPN. Улады не могуць дапусціць новай хвалі пратэстаў ад прадстаўнікоў ІТ-сферы і прадпрымальнікаў, заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 лістапада на дакладзе аб перспектывах развіцця Парка высокіх тэхналогій.
“Вы ж разумееце, што я як чалавек, які адказвае за бяспеку нашай дзяржавы і стабільнасць функцыянавання нашага грамадства, не магу дапусціць, каб у нас яшчэ раз пайшла хваля ад айцішнікаў там, іпэшнікаў і гэтак далей”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Ён лічыць, што менавіта “дзякуючы прэзідэнту з’явіліся такія галіны ў нашай эканоміцы і ў нашым грамадстве”, таму трэба бачыць і недахопы для таго, каб “своечасова рэагаваць”.
На думку Лукашэнкі, адмаўляцца ад працы ПВТ, не падтрымліваць яго было б няправільна: “У мяне ўжо непакой выклікае, што ў нас, напэўна, празмерны перакос гэтай IT-сферы і падрыхтоўкі спецыялістаў у гэтым плане. Але нічога. Гэта пытанне рэгуляванае. Не будзе попыту — не будзе і падрыхтоўкі. А калі ёсць попыт, значыць, рыхтуюцца людзі. Маладыя людзі хочуць працаваць айцішнікамі”.
У 2020 г. прадстаўнікі ІТ-сферы былі сярод самых актыўных удзельнікаў пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Пасля пачатку рэпрэсій частка кампаній перадыслакавалася за мяжу. Паводле сцвярджэння Лукашэнкі, некаторыя пачалі вяртацца.

- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


