Кіраўнік ЕАК: у Еўрапейскіх гульнях 2023 года ўдзел спартсменаў з Беларусі і РФ немагчымы
16 кастрычніка, BPN. Беларускія і расійскія спартоўцы не змогуць удзельнічаць у Еўрапейскіх гульнях 2023 года, якія пройдуць у польскіх гарадах, заявіў падчас наведвання Кракава на гэтым тыдні прэзідэнт аб’яднання Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) Спірас Капралас.
“Улічваючы цяперашнія ўмовы, немагчыма ўдзел спартсменаў з Расіі і Беларусі ў мерапрыемствах наступнага года”, — цытуе яго Dziennik Polski.
Паводле яго слоў, у спаборніцтвах прымуць удзел атлеты з 48 краін.
Трэція Еўрапейскія гульні пройдуць у Кракаве і Малапольскім ваяводстве з 21 чэрвеня да 2 ліпеня. Частка спаборніцтваў запланавана ў Вроцлаве і іншых гарадах Сілезскага ваяводства.
Другія Еўрапейскія гульні прайшлі ў 2019 годзе ў Мінску.
28 лютага, праз чатыры дні пасля поўнамаштабнага ўварвання расійскай арміі на тэрыторыю Украіны, Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў міжнародныя спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў атлетаў з Расіі і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была масава прынятая да выканання.
10 жніўня прэзідэнт МАК Томас Бах заявіў, што час, калі атлетаў з Беларусі і Расіі зноў можна масава дапусціць да сусветнага спорту, “яшчэ не прыйшоў”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 15 чэрвеня—19 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 985 дзён сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаДоля ў ВУП інвестыцый у асноўны капітал ніжэй за парог эканамічнай бяспекі — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНабытая за бюджэтныя сродкі маёмасць гадамі ляжыць на складзе — Мінфін пра праверкі ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


