Кіраўнік ЕАК: у Еўрапейскіх гульнях 2023 года ўдзел спартсменаў з Беларусі і РФ немагчымы
16 кастрычніка, BPN. Беларускія і расійскія спартоўцы не змогуць удзельнічаць у Еўрапейскіх гульнях 2023 года, якія пройдуць у польскіх гарадах, заявіў падчас наведвання Кракава на гэтым тыдні прэзідэнт аб’яднання Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) Спірас Капралас.
“Улічваючы цяперашнія ўмовы, немагчыма ўдзел спартсменаў з Расіі і Беларусі ў мерапрыемствах наступнага года”, — цытуе яго Dziennik Polski.
Паводле яго слоў, у спаборніцтвах прымуць удзел атлеты з 48 краін.
Трэція Еўрапейскія гульні пройдуць у Кракаве і Малапольскім ваяводстве з 21 чэрвеня да 2 ліпеня. Частка спаборніцтваў запланавана ў Вроцлаве і іншых гарадах Сілезскага ваяводства.
Другія Еўрапейскія гульні прайшлі ў 2019 годзе ў Мінску.
28 лютага, праз чатыры дні пасля поўнамаштабнага ўварвання расейскай арміі на тэрыторыю Украіны, Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў міжнародныя спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў атлетаў з Расіі і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была масава прынятая да выканання.
10 жніўня прэзідэнт МАК Томас Бах заявіў, што час, калі атлетаў з Беларусі і Расіі зноў можна масава дапусціць да сусветнага спорту, “яшчэ не прыйшоў”.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАд пачатку верасня на аб'ектах АПК агнём знішчаны камбайн і каля 290 т сена і саломыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаРост рэальных заробкаў запавольваецца чацвёрты месяц запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства