Лукашэнка прызнаў увод з Беларусі ва Украіну 20-тысячнай расійскай групоўкі
21 ліпеня, BPN. З Беларусі ва Украіну была ўведзена 20-тысячная групоўка расійскіх войск. Такое прызнанне зрабіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс” 21 ліпеня.
“Расіяне наносілі ўдар сваімі ракетамі, па-мойму, “Іскандэрамі”, я не памятаю, для таго каб засцерагчы ад небяспекі свае падраздзяленні. І тады яны ўвялі 20 тыс. сваіх хлопцаў, войскаў, з тэрыторыі Беларусі, якія былі на вучэннях. Гэта Усходняя акруга, нават не Заходняя. Гэта вунь з Іркуцка і Далёкага Усходу ўзброеныя сілы былі. І яны вымушаны былі іх увесці туды. Вось чаму з нашай тэрыторыі”, — сказаў Лукашэнка.
“Але гэта не значыць, яшчэ раз кажу, што я апраўдваюся, — заявіў ён. — Я падтрымліваю Расію ў тым, што яны вас (НАТО. — BPN.) апярэдзілі. Калі б вайскоўцы Расіі прамаргалі гэты момант, яны вымушаны былі б сустрэць масіраваны ўдар з боку войскаў НАТО — не Украіны. Зараз не Украіна ваюе. Зараз вы там ваюеце. Вашы найміты і ваша зброя. Дык вы ж яшчэ большыя агрэсары, чым я… Вы большыя агрэсары, натаўцы, чым Беларусь”.
Расійская агрэсія супраць Украіны пачалася 24 лютага. Кіеўская і Чарнігаўская вобласці, якія мяжуюць з Беларуссю, былі часткова акупаваны. У канцы сакавіка — пачатку красавіка Украіна аднавіла кантроль над захопленымі тэрыторыямі.
(Выкарыстаны відэафрагмент інтэрв’ю, размешчаны ў блізкім да Лукашэнкі тэлеграм-канале “Пул Першага”.)
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на пачатку верасня ў 1,8 раза вышэйшая, чым на пачатку жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНайвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



