МАК рэкамендуе не дапускаць расійскіх і беларускіх спартсменаў і афіцыйных асоб да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах
28 лютага, BPN. Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) рэкамендуе не дапускаць расійскіх і беларускіх спартсменаў і афіцыйных асоб да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах, паведамляе прэс-служба арганізацыі.
МАК лічыць гэта неабходным “у мэтах абароны сумленнасці глабальных спартыўных спаборніцтваў і бяспекі ўсіх удзельнікаў”.
У выпадках, калі гэта немагчыма, чыноўнікі і спартоўцы — грамадзяне Расіі ці Беларусі “павінны ўспрымацца толькі як нейтральныя спартоўцы ці нейтральныя каманды”. Не дапускаецца выкарыстанне нацыянальных сімвалаў, сцягоў ці гімнаў.
Выканкам МАК пакідае ў сіле выдадзеную 25 лютага настойлівую рэкамендацыю не праводзіць ніякіх спартовых мерапрыемстваў у Расіі ці Беларусі.
Выканкам МАК, зыходзячы з выключных абставін, “прымаючы да ўвагі вельмі сур’ёзныя парушэнні Алімпійскага перамір’я і іншыя парушэнні Алімпійскай хартыі расійскім урадам у мінулым”, пазбавіў некалькі расійскіх чыноўнікаў, у тым ліку прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, алімпійскіх ордэнаў.
Выканкам МАК вітае і шануе шматлікія заклікі да міру з боку спартсменаў, афіцыйных асоб і членаў сусветнай алімпійскай супольнасці.
Кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя падтрымала ўкраінскі народ і заклікала спартсменаў сказаць “не вайне”.
Салідарнасць з украінскім народам і абурэнне ўдзелам Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны выказалі беларускія лёгкаатлеты Крысціна Ціманоўская, Андрэй Краўчанка, Надзея Астапчук, гулец гандбольнай зборнай Мікіта Вайлупаў, футбалісты Мікалай Сігневіч (“Апалон”, Кіпр), Раман Волкаў (“Дняпро”) Уладзіслаў Глінскі (“Віцебск”), Аляксандр Кротаў (“Нафтан”), Дзмітрый Гірс (“Энергетык-БДУ”), старшы трэнер зборнай Беларусі па фехтаванні Аляксандр Нікалайчук, дзюдаіст Дзмітрый Шаршань, баскетбалістка Алена Леўчанка ды інш.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Бруселі на Форуме парламенцкай дэмакратыі ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



