ЗША знялі санкцыі з гендырэктара “Беларуськалія” Рыбакова

21 кастрычніка, Позірк. Злучаныя Штаты Амерыкі знялі персанальныя санкцыі з генеральнага дырэктара ААТ “Беларуськалій” Андрэя Рыбакова, вынікае з паведамлення Упраўлення па кантролі за замежнымі актывамі Мінфіна ЗША (OFAC).
Рыбакова выключылі з амерыканскага санкцыйнага спісу 21 кастрычніка.
Рыбакоў быў унесены ў санкцыйныя спісы ЗША 9 жніўня 2021 года, будучы кіраўніком дзяржканцэрна “Белнафтахім”.
4 лістапада 2024-га Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго кіраўніком “Беларуськалія”.
16 снежня 2024 года Рыбакоў быў уключаны ў санкцыйны спіс ЕС і знаходзіцца ў ім дагэтуль.
Пасля вяртання Дональда Трампа ў Белы дом у пачатку 2025 года актывізаваліся публічныя кантакты прадстаўнікоў ЗША і беларускіх уладаў. Па выніках сустрэч Лукашэнкі з амерыканскімі дэлегацыямі, якія сталі перыядычна прыязджаць у Мінск, на волю пачалі выходзіць групы палітвязняў (пры гэтым рэпрэсіі ў краіне не спыніліся).
У снежні 2025 года Міністэрства фінансаў ЗША выдала генеральную ліцэнзію, якая дазволіла практычна ўсе раней забароненыя аперацыі з “Беларуськаліем”, Беларускай калійнай кампаніяй і яе даччынай кампаніяй Agrorozkvit (Украіна). У сакавіку 2026-га амерыканскія ўлады выключылі ўсе тры арганізацыі з санкцыйнага спісу (незадоўга да гэтага Лукашэнка па выніках чарговай сустрэчы з прадстаўнікамі Вашынгтона распарадзіўся вызваліць 250 зняволеных).

- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ пачатку года ў маніторынгавы цэнтр праўладнай ФПБ паступіла 80 скаргаў работнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала спробы парушэння мяжы з боку Беларусі пасля 34 дзён спакою, Літва — пасля 17 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка

