Рост ВУП на 1,9%, інфляцыя да 6% — зацверджаныя планавыя паказчыкі на 2027 год

30 верасня, Позірк. Найважнейшыя паказчыкі і параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця (дэ-факта планавыя) на 2027 год зацвердзіў 30 верасня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
Адзначаецца, што дакумент прыняты ў мэтах “забеспячэння эфектыўнага эканамічнага росту і якаснага сацыяльнага развіцця краіны”.
Зацверджаныя наступныя паказчыкі:
- рост валавога ўнутранага прадукту — на 1,9% да ўзроўню 2026 года;
- рост інвестыцый у асноўны капітал — на 3,1%;
- павелічэнне экспарту — на 2,9%;
- прырост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва — на 3%;
- інфляцыя — не вышэй за 6%.
Ураду даручана ў двухмесячны тэрмін зацвердзіць план сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступны год.
Акрамя таго, Лукашэнка зацвердзіў мэтавыя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2027 год:
- золатавалютныя рэзервы — не менш за 12,8 млрд долараў;
- доля неабслугоўваемых актываў банкаў у актывах, схільных да крэдытнай рызыкі, — не больш за 10%;
- прырост аб’ёму інвестыцыйнага фінансавання — не менш за 13%.
На 2026 год зацверджаныя наступныя паказчыкі: рост ВУП на 2,8%, інвестыцый за кошт усіх крыніц фінансавання — на 3,1%, экспарту — на 3,7%, рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва — на 4,8%; інфляцыя — не больш за 7%, міжнародныя рэзервовыя актывы — не менш за 9,2 млрд долараў.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

