Праверка “баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці” МНС праходзіць у Віцебску
8 верасня, Позірк. Пра правядзенне “баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці падраздзяленняў Віцебскага гарнізона” Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла прэс-служба ведамства.
Як адзначаецца, міністр Вадзім Сіняўскі прыняў рашэнне ў дачыненні да падраздзяленняў Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС “пра перавод іх дзейнасці на асаблівы перыяд”.
У манеўрах будуць задзейнічаныя падраздзяленні Наваполацкага, Полацкага і Аршанскага аддзелаў МНС.
Ведамства сістэматычна праводзіць тактыка-спецыяльныя вучэнні на розных аб’ектах у сталіцы: у метро, на тэрыторыі прадпрыемства “БелОМА”, у РНПЦ дзіцячай хірургіі, гарадскім цэнтры алімпійскага рэзерву па тэнісе, Цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі, канцэртнай зале “Мінск”.
Манеўры таксама праводзіліся ў гандлёвым цэнтры “Мандарын Плаза” ў Гомелі.
28 ліпеня Сіняўскі на аператыўнай нарадзе сталічнага ўпраўлення МНС заявіў, што ў інтэрнатах Мінска будуць на сталай аснове праводзіць трэніровачныя эвакуацыі на выпадак пажараў.
Пра баявыя вучэнні МНС раней не паведамляла.
2 верасня пачалася праверка баягатоўнасці ва ўнутраных войсках МУС.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Напад пачаўся ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.
На гэтым фоне вучэнні сілавікоў, у тым ліку ваенныя, кіроўны рэжым праводзіць практычна безупынна.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках першага паўгоддзя валавы знешні доўг Беларусі складаў амаль 36 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінуў 31 грамадзянін Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


