З 1 верасня на 5% падаражэе школьнае харчаванне
5 жніўня, Позірк. З 1 верасня на 5% падаражэе школьнае харчаванне, паведамляе прэс-служба ўрада.
Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
Далей штогод цана харчавання будзе расці “аўтаматычна з улікам змянення рознічных цэн на прадукты харчавання”, гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што пры аднаразовым харчаванні ўводзіцца “адзіны від прыёму ежы”, які будзе ў першую змену называцца другім сняданкам, у другую змену — падвячоркам, і складацца з трох страў (салата, гарачае страва і напой).
“Удасканаленыя падыходы па ўжыванні натуральных нормаў пры адна- і двухразовым харчаванні, а таксама па складанні і змене прыкладных рацыёнаў харчавання”, — заяўляе ўрад.
Згодна з пастановай, навучэнцы будуць падзеленыя на тры групы па класах пры выкарыстанні “натуральных і грашовых нормаў выдаткаў” (1–5, 6–8 і 9–11 класы) замест дзвюх узроставых груп (6–10 і 11–18 гадоў). Гэта, як сцвярджаецца, “забяспечыць лепшы ўлік фізіялагічных патрэбаў дзяцей, звязаных з іх узростам”.
“Значна пашыраецца пералік прадукцыі для выкарыстання ў харчаванні навучэнцаў, у тым ліку за кошт гатовых мясных, рыбных, мучных, агароднінных і іншых паўфабрыкатаў, якія адпавядаюць патрабаванням да прадукцыі для дзяцей. Знятыя абмежаванні па выкарыстанні хлебабулачных вырабаў, сала і мясных паштэтаў. У школьных буфетах прадугледжваецца магчымасць устаноўкі вендзінгавых аўтаматаў з ежай і напоямі, дазволенымі для дзяцей, пераважна беларускіх вытворцаў”, — гаворыцца ў рэлізе.
Апошні раз школьнае харчаванне даражэла ў Беларусі з 1 кастрычніка 2025 года (таксама на 5%).
У 2025–2026 гадах кошт школьнага харчавання складаў ад 2,08 да 3,29 рублёў за адзін дзень у залежнасці ад рэгіёна, базавых нормаў харчавання і прымянення павышаючых каэфіцыентаў.
У адпаведнасці з артыкулам 40 Кодэкса аб адукацыі, харчаванне прапануецца ўсім навучэнцам ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Прычым аплата бярэцца толькі за прадукты, якія выкарыстоўваліся для падрыхтоўкі страў, паслугі па падрыхтоўцы ўключаныя ў дзяржаўную падтрымку.
Усім вучням малодшай школы (1–4 класы) прадастаўляецца бясплатны сняданак. Усе вясковыя школьнікі 1–11 класаў атрымліваюць аднаразовае бясплатнае харчаванне за кошт бюджэту. Трохразовае бясплатнае харчаванне атрымліваюць дзеці са шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў, дзеці-інваліды.
Як паведамлялася раней, на 5 працэнтных пунктаў зменшылася доля школьнікаў, якія ў 2025–2026 навучальным годзе атрымлівалі бясплатнае харчаванне — з 70% да 65%.
Усяго ў Беларусі 17 катэгорый дзяцей, якія маюць права на бясплатнае харчаванне ў той ці іншай форме.
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


