Кіраўнік МУС Латвіі абвясціў пра закрыццё мяжы з Беларуссю — з “тэхнічных прычын” (дапоўнена)
Дададзеныя абзацы 5–6.

31 ліпеня, Позірк. Пра закрыццё мяжы з Беларуссю “з тэхнічных прычын” заявіў на сваёй старонцы ў “Х” міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Дамбрава.
Ён заклікаў “тых, хто яшчэ не вярнуўся ў Латвію, скарыстацца іншымі маршрутамі”.
Прычын і меркаваных тэрмінаў закрыцця мяжы чыноўнік не назваў.
На латвійска-беларускай мяжы да вечара 31 ліпеня працаваў адзін пункт пропуску — Патэрніекі (з сумежнага боку — Грыгароўшчына).
Латвійскія СМІ са спасылкай на прадстаўніка Дзяржаўнай памежнай аховы Крысціне Петэрсоне паведамілі, што ў пункце пропуску Патэрніекі “ўзніклі тэхнічныя праблемы, звязаныя са збоямі ў працы інфармацыйных сістэм“. У сувязі з гэтым, як адзначаецца, “правядзенне памежнага кантролю цяпер немагчымае“.
Паводле слоў Петэрсоне, прычыны збою і тэрміны яго ліквідацыі пакуль невядомыя. Дзяржаўная памежная ахова будзе абнаўляць інфармацыю аб магчымасцях перасячэння мяжы.
Рашэнне аб закрыцці мяжы прынята ў Латвіі на фоне абвастрэння міграцыйнага крызісу. Як раней паведамляў “Позірк”, з 2.306 спробаў пранікнення з Беларусі, зафіксаваных за чатыры тыдні ліпеня ўсімі суседнімі з ёй краінамі ЕС, на долю Латвіі прыпала 91,9% (2.119).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта паклікалі.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



