Беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Польшчы або афармляюць дакументы на выезд, выклікаюць на размовы ў КДБ — праваабаронцы

23 ліпеня, Позірк. Беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Польшчы або афармляюць дакументы для выезду на навучанне, пачалі выклікаць на размовы ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі, заяўляе праваабарончы цэнтр “Вясна” са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Адзначаецца, што выклікаць могуць таксама неўзабаве пасля падачы дакументаў на атрыманне візы.
Крыніцы паведамілі праваабаронцам, што “гутаркі праводзяць у тым ліку з непаўналетнімі (ў прысутнасці бацькоў)”.
У прыватнасці, спецслужбу цікавіць інфармацыя пра навучальную ўстанову: хто ў ёй навучаецца, колькі каштуе навучанне, чаму яно можа быць бясплатным для замежнікаў, а таксама пра планы на будучыню, выбар спецыяльнасці і кола знаёмых у Польшчы.
“Асобная ўвага, паводле нашых даных, надаецца кантактам з іншымі беларусамі, — адзначае “Вясна”. — Падчас размоў могуць пытацца пра аднагрупнікаў або аднакласнікаў, пра тэлеграм-чаты, прозвішчы, нумары тэлефонаў і людзей, якія знаходзяцца за мяжой”.
Падчас такіх сустрэч, як сцвярджаецца, сілавікі таксама могуць праглядаць або фатаграфаваць змесціва тэлефона і “Тэлеграма”. Пры гэтым супрацоўнікі КДБ размаўляюць “без ціску”.
Праваабаронцы не выключаюць, што мэтай такіх дзеянняў з’яўляецца праверка магчымай датычнасці да дзейнасці, якую беларускія ўлады лічаць “дэструктыўнай”.
“Паводле атрыманых звестак, такая практыка становіцца ўсё больш распаўсюджанай. Адной з прычын падвышанай увагі можа быць тое, што ў шэрагу польскіх ліцэяў навучаецца вялікая колькасць грамадзян Беларусі”, — мяркуе “Вясна”.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках першага паўгоддзя валавы знешні доўг Беларусі складаў амаль 36 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінуў 31 грамадзянін Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


