Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць “пагрозы Зяленскага на адрас Мінска” — Пяскоў

22 чэрвеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць сярод іншага “пагрозы Уладзіміра Зялонскага на адрас Мінска”, заявіў 22 чэрвеня прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
“Сапраўды, і вы ведаеце, што і Аляксандр Рыгоравіч пра гэта казаў, у агляднай перспектыве плануюць ажыццявіць кантакты, гэта будзе добрая магчымасць для таго, каб абмеркаваць гэтыя і іншыя пытанні”, — цытуе спікера агенцтва ТАСС.
19 чэрвеня украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі даў Лукашэнку тыдзень на зняцце з вышак рэтранслятараў для навядзення дронаў уздоўж мяжы з Украінай: “Калі ён гэта не зробіць, зробім мы”. Украінскі прэзідэнт таксама заклікаў Лукашэнку спыніць пастаўку нафтапрадуктаў расійскаму войску.
На наступны дзень у звароце да суайчыннікаў ён заявіў, што Украіне вядома “пра чатыры такія рэтранслятары ў Беларусі — у Гомельскай і Брэсцкай абласцях”, і паўтарыў, што Беларусь “мае час, каб дэмантаваць гэтае абсталяванне”.
Адначасова ён паведаміў, што Кіеву вядома “пра кожны завод у Беларусі, які працуе на Расію” і яе вайну. Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што “кожнае прадпрыемства, якое пастаўляе кампаненты для расійскай зброі — для бронетэхнікі, ракетных сістэм”, а таксама “прадпрыемствы, якія пастаўляюць Расіі паліва для вайны”, — усё гэта з’яўляецца “ўцягваннем Беларусі ў вайну”.
У інтэрв’ю тэлеканалу ТСН 21 чэрвеня Зяленскі зноў заявіў, што Лукашэнка на працягу бліжэйшага тыдня павінен прадэманстраваць канкрэтныя крокі па дээскалацыі.
Паводле слоў прэзідэнта, ён тлумачыў Лукашэнку, што трэба рабіць: “Дэманстрацыя канкрэтных крокаў. Крок № 1: ніякай тэхнічнай падтрымкі. Прамая падтрымка рэтранслятараў — выключыць, зняць і паказаць нам, што гэта знята. І мы завяршылі гэтае пытанне. Паколькі гэта перадавалася ім (беларускім уладам. — “Позірк“.) неаднаразова, мы перайшлі ў стадыю публічнага сігналу. Калі не здыме, то мы здымем — усё, што адбудзецца за тыдзень. Альбо яны, альбо мы. Вось і ўсё”.
“Таксама мы ім кажам, даем сігнал: спыніце, калі ласка, пастаўку паліва расійскай арміі. Але гэта толькі сігнал, тут няма ніякіх пагроз, нічога. Мы проста кажам, што гэта бачым”, — сказаў Зяленскі.
Праз пагрозу ваеннай эскалацыі АПК заклікаў рэжым Лукашэнкі распачаць перамовы з дэмсіламі

- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордны за апошнія чатыры тыдні сутачны лік спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка


