Беларусь наведвае міністр абароны М’янмы

25 траўня, Позірк. Пра візіт у Беларусь міністра абароны Рэспублікі Саюз М’янма Туна Аунга паведаміла 25 траўня прэс-служба беларускага ваеннага ведамства.
Запланаваная сустрэча госця з яго беларускім калегам Віктарам Хрэніным. Праграмай візіту запланаванае наведванне Ваеннай акадэміі, вайсковых часцей і шэрагу “прадпрыемстваў рознай накіраванасці”.
3 красавіка Лукашэнка “ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста” павіншаваў Мін Аун Хлайна з “абраннем на пасаду прэзідэнта” краіны.
У той дзень парламент М’янмы абраў ім лідара хунты, які ўзначаліў вайсковы пераварот у 2021 годзе. У выніку перавароту быў зрынуты дэмакратычна абраны ўрад дзярждарадцы Аун Сан Су Чжы (лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру); яна і прэзідэнт Він М’ін былі арыштаваныя.
Пераварот выклікаў масавыя пратэсты, якія перараслі ў грамадзянскую вайну. Паводле ацэнак арганізацыі ACLED (Аrmed Conflict Location & Event Data), падчас поўнамаштабнай грамадзянскай вайны агульная колькасць загінулых магла перавысіць 90 тыс. чалавек на пачатак 2026 года.
Вынікі выбараў у М’янме не прызнаюцца апазіцыяй і дэмакратычнымі краінамі.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаУ першай палове 2026 года Грузія дала прытулак аднаму замежніку, беларусы атрымалі чатыры адмовы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваШтогод афтальмолагі прымаюць у паліклініках больш за 2,5 млн пацыентаў — пазаштатны спецыяліст МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства

