Мінабароны заявіла аб дастаўцы ядзерных боепрыпасаў у палявыя пункты захоўвання ў рамках вучэнняў

21 траўня, Позірк. Аб дастаўцы ядзерных боепрыпасаў у рамках вучэнняў у палявыя пункты захоўвання пазіцыйнага раёна ракетнай вайсковай часткі на тэрыторыі Беларусі паведаміла 21 траўня беларускае Мінабароны са спасылкай на расійскіх калег.
Ведамства Віктара Хрэніна апублікавала прадстаўлены Мінабароны РФ відэазапіс руху ваенных аўтамабіляў па лясным масіве. На грузавіках (мінімум адзін з іх вытворчасці Мінскага аўтазавода) няма нумароў, вайскоўцы ў кадры ў масках і без апазнавальных знакаў.
Адзначаецца, што ў рамках вучэнняў ядзерных сіл “злучэнні і воінскія часткі ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння, Паўночнага і Ціхаакіянскага флатоў, далёкай авіяцыі, Ленінградскай і Цэнтральнай ваенных акругаў выканалі мерапрыемствы па прывядзенні ў гатоўнасць да выканання баявых задач па правядзенні пускаў ракет”.
Паведамляецца, што ракетныя комплексы стратэгічнага прызначэння мабільнага базавання выведзеныя на маршруты баявога патрулявання і разгорнутыя на палявых пазіцыях, атамныя падводныя лодкі з балістычнымі ракетамі выйшлі ў раёны марскіх палігонаў для нясення баявой службы.
Асабісты склад задзейнічаных у вучэнні падраздзяленняў авіяцыі Паветрана-касмічных сіл РФ адпрацоўвае рыштунак адмысловымі баявымі часткамі аэрабалістычных гіпергукавых ракет “Кінжал”, і вылеты ў прызначаныя раёны патрулявання.
Паводле інфармацыі прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі, 21 траўня ён прыбыў у Асіповіцкі раён на вучэнні. Лукашэнке “далажылі аб задуме правядзення трэніроўкі з вайсковымі часткамі баявога прымянення ядзернай зброі і ядзернага забеспячэння”.
Аб пачатку трэніроўкі воінскіх частак баявога прымянення ядзернай зброі і ядзернага забеспячэння паведаміла 18 траўня прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі. Вучэнні праводзяцца ў “інтарэсах павышэння гатоўнасці Узброеных сіл да ўжывання сучасных сродкаў паражэння, у тым ліку спецыяльных боепрыпасаў”.
Лукашэнка і іншыя беларускія афіцыйныя асобы неаднаразова фактычна пагражалі іншым краінам прымяненнем расійскай тактычнай ядзернай зброі і паўтаралі тэзіс аб магчымасці яе выкарыстання ў абарончых мэтах у адказ на магчымы напад.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМУС: Пасля ўвядзення выбарачнага даглядання рэчаў навучэнцаў спыненыя чатыры спробы праносу нажоў і патронаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаУ верасні Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС па зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКожная чацвёртая з 200 тыс. адзінак тэхнікі ў машынна-трактарным парку АПК мае патрэбу ў рамонце — даныя МінсельгасхарчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка

