На фоне пагрозы з тэрыторыі Беларусі Украіна ўзмоцніць Чарнігаўска-Кіеўскі кірунак (дапоўнена)

дапоўнены абзац 3, дададзеныя абзацы 4-11
20 траўня, Позірк. На фоне пагрозы з тэрыторыі Беларусі Украіна ўзмоцніць Чарнігаўска-Кіеўскі кірунак, заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі на пасяджэнні вайсковай стаўкі 20 траўня.
“Нашы сілы на кірунку будуць павялічаныя”, — цытуе Зяленскага яго прэс-служба.
Таксама ён даручыў МЗС “падрыхтаваць дадатковыя мерапрыемствы па дыпламатычным уплыве ў дачыненні да Беларусі“, якую Крэмль “можа выкарыстоўваць для пашырэння вайны”.
“Маюцца адпаведныя непублічныя задачы для ўкраінскіх выведвальных службаў”, — гаворыцца ў рэлізе.
Зяленскі заклікаў “узмацніць <…> дзяржаву так, каб ні адзін з пяці расійскіх сцэнараў пашырэння вайны праз поўнач Украіны не спрацаваў“, не ўдакладніўшы іх.
“Магчымая аперацыя” расійскіх войскаў па наступу з тэрыторыі Беларусі рэальная, заявіў галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі ў інтэрв’ю ютуб-каналу “Мілітарній“, якое было размешчанае 19 траўня.
“У нас ёсць звесткі, што расійскі Генштаб цяпер актыўна пралічвае і плануе аперацыі наступальных дзеянняў з поўначы“, — сказаў Сырскі.
15 траўня прэзідэнт Зяленскі паводле вынікаў нарады з кіраўніцтвам структур сіл абароны паведаміў, што ўкраінская выведка фіксуе спробы “пераканаць [Лукашэнку] далучыцца да новых расійскіх агрэсіўных аперацый“; стала вядома пра планы аперацый “па кірунках на поўдзень і на поўнач ад тэрыторыі Беларусі — альбо супраць Чарнігаўска-Кіеўскага кірунку ва Украіне, альбо супраць адной з краін НАТО“.
“Украіна валодае дэталямі размовы паміж Расіяй і Беларуссю. Украіна, безумоўна, будзе абараняць сябе і сваіх людзей, калі Аляксандр Лукашэнка памыліцца і вырашыць падтрымаць яшчэ і гэты расійскі намер. Даручыў нашым сілам абароны і бяспекі Украіны ўзмацніць адпаведны кірунак і прадставіць план нашага рэагавання“, — заявіў ён.
Міністэрства абароны Беларусі 18 траўня паведаміла пра пачатак трэніроўкі вайсковых частак баявога ўжывання ядзернай зброі і ядзернага забесьпячэння. Было заяўлена, што вучэнні праводзяцца ў “інтарэсах павышэння гатоўнасці Узброеных сіл да ўжывання сучасных сродкаў паражэння, у тым ліку спецыяльных боепрыпасаў“.
19 траўня Мінабароны РФ абвясціла пра пачатак трохдзённых вучэнняў, у рамках якіх сярод іншага будуць адпрацоўвацца “пытанні сумеснай падрыхтоўкі і прымянення ядзернай зброі, размешчанай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь“.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Напад пачаўся ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
