Абмежаванні на наведванне лясоў засталіся ў 26 раёнах Беларусі

19 траўня, Позірк. За суткі колькасць раёнаў, у якіх абмежаванае наведванне лясоў, зменшылася амаль утрая — з 74 да 26, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз інтэрактыўнай мапы на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але дазволеныя шпацыры ды збор ягад і грыбоў, дзейнічаюць у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці (1 з 21), Лепельскім і Чашніцкім раёнах Віцебскай вобласці (2 з 21).
У Гродзенскай вобласці аналагічны рэжым усталяваны ў Гродзенскім, Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Іўеўскім, Карэліцкім, Мастоўскім, Навагрудскім, Слонімскім і Шчучынскім раёнах (9 з 17); Брэсцкай — у Баранавіцкім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Кобрынскім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Пінскім і Столінскім (8 з 16); Мінскай — у Бярэзінскім, Валожынскім, Дзяржынскім, Мінскім, Пухавіцкім і Чэрвеньскім (6 з 22).
Гомельская вобласць (21 раён), якая напярэдадні спрэс была ў зоне дзеяння абмежаванняў, цяпер цалкам ад іх свабодная.
Без якіх-небудзь абмежаванняў можна наведваць лясы ў 92 раёнах Беларусі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАдмова ад барацьбы з інвазіўнымі раслінамі караецца, нагадала МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


