Мінск 13:38

Украінскі камандуючы прыгразіў Лукашэнку адплатай за пропуск расійскіх дронаў праз Беларусь

Ілюстрацыйнае фота: mil.in.ua

16 траўня, Позірк. Адплатай за пропуск расійскіх ударных дронаў праз Беларусь прыгразіў Аляксандру Лукашэнку камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт Броўдзі з пазыўным “Мадзяр”.

“Мінскі гаўляйтэр Лукашэску! — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале. — Мы фіксуем пралёт кожнага без выключэння “Шахеда”, які накіроўваецца ва Украіну, скарыстаўшыся калідорамі Беларусі, кожную без выключэння тваю фрыкцыю і хістанне мілітарнага адцення”.

“Ты можаш колькі заўгодна круціць вусы на камеру і хлусіць свайму запалоханаму народу пра “нейтралітэт”, але твае канечнасці ўжо па самыя плечы ў крывавай юшцы забойстваў грамадзянскіх украінцаў. Трэк наступны: калідор для забойцаў = саўдзел = каса (адплата. — “Позірк”.), — падкрэсліў “Мадзяр”.

13 траўня Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што Расія правяла маштабную атаку беспілотнікамі, выкарыстоўшы тэрыторыю Беларусі і Малдовы для пралёту ўдарных БПЛА ў бок Украіны”.

15 траўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па выніках нарады з кіраўніцтвам структур сіл абароны напісаў у сваім тэлеграм-канале, што ўкраінская выведка фіксуе спробы “пераканаць [Лукашэнку] далучыцца да новых расійскіх агрэсіўных аперацый”. Яму, як сцвярджалася, стала вядома пра планы аперацый “па кірунках на поўдзень і на поўнач ад тэрыторыі Беларусі — альбо супраць Чарнігаўска-Кіеўскага кірунку ва Украіне, альбо супраць адной з краін НАТО”.

“Украіна мае дэталі размовы паміж Расіяй і Беларуссю. Украіна, безумоўна, будзе абараняць сябе і сваіх людзей, калі Аляксандр Лукашэнка памыліцца і вырашыць падтрымаць яшчэ і гэты расійскі намер. Даручыў нашым сілам абароны і бяспекі Украіны ўзмацніць адпаведны кірунак і прадставіць план нашага рэагавання”, — напісаў Зяленскі.

Ціханоўская: Народ Беларусі не хоча, каб краіна стала плацдармам для новай агрэсіі — супраць Украіны ці Еўропы

16 траўня, Позірк. Расія "зноў спрабуе глыбей уцягнуць Беларусь у сваю вайну супраць Украіны", заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, падзякаваўшы ўкраінскаму прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму за тое, што ён "выразна і своечасова кажа пра гэтыя пагрозы". "Мы маем трымацца разам, каб …
Падзяліцца: