Праваабаронцы паведамляюць пра ператрусы ў сваякоў кандыдатаў на выбарах у КР

6 траўня, Позірк. У сваякоў кандыдатаў на выбарах у Каардынацыйную раду (КР) адбываюцца ператрусы, паведаміў 6 траўня праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Ёсць інфармацыя пра дзесяць падобных фактаў.
Удакладняецца, што ператрусы праходзяць па крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім), 356 (здрада дзяржаве), 357 (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) КК.
“Дапытвалі сваякоў кандыдатаў. Таксама вядома, што на некаторых сваякоў ціснулі, каб яны прымусілі сваіх родных выйсці са сваіх фракцый напярэдадні выбараў“, — гаворыцца ў рэлізе.
Імёны кандыдатаў, чые родныя сутыкнуліся з пераследам, не называюцца.
23 красавіка стала вядома, што КДБ прызнаў “экстрэмісцкімі фармаваннямі” выбарчыя спісы на выбарах у КР. Рашэнне прынята 16 красавіка.
Выбары ў КР пройдуць з 11 па 17 траўня 2026 года ў анлайн-рэжыме, плануецца запоўніць 80 месцаў. Зарэгістравана 174 кандыдаты, якія ўвайшлі ў дзевяць выбарчых спісаў.
Кіруючы рэжым марнуе “вялікія грошы” на барацьбу з выбарамі ў КР, заявіў на прэс-канферэнцыі 6 траўня ІТ-спецыяліст Павел Лібер, датычны да сістэмы галасавання.
“У гэтым, напэўна, найбольшое адрозненне ад выбараў [у КР] 2024 года, таму што ў мінулы раз таксама былі нейкія DDoS-атакі, аднак гэта былі хутчэй дзяжурныя дзеянні. Гэта значыць цяпер мы бачым вельмі масіраваныя, прама такога нацыянальнага ўзроўню, я б сказаў, нападкі, якія каштуюць ім шмат грошай“, — адзначыў спікер.


- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС з пачатку 2026 года перавысіла 13 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–15 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

