Пасля вызвалення Пачобута Коўл падзякаваў Лукашэнку “за гатоўнасць да канструктыўнага ўзаемадзеяння з ЗША”

28 красавіка, Позірк. За гатоўнасць “да канструктыўнага ўзаемадзеяння з ЗША” падзякаваў Аляксандру Лукашэнку спецпасланнік амерыканскага прэзідэнта па Беларусі Джон Коўл пасля вызвалення журналіста, актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута і яшчэ чатырох чалавек.
“Сёння ў якасці спецыяльнага пасланніка прэзідэнта Трампа па Беларусі я і мая каманда дапамаглі забяспечыць вызваленне трох грамадзян Польшчы і двух грамадзян Малдовы”, — напісаў Коўл на сваёй старонцы ў сацсетцы Х, не назваўшы прозвішчаў вызваленых.
Паводле яго слоў, “гэты гістарычны вынік стаў магчымы дзякуючы лідарству прэзідэнта Трампа, намаганням Крыса Сміта і яго каманды ў Дзярждэпартаменце, а таксама шчыльнай каардынацыі з шэрагам давераных партнёраў”.
“Мы дзякуем Польшчы, Малдове і Румыніі за іх неацэнную падтрымку ў гэтай справе”, — дадаў Коўл.
Пра вызваленне і вываз з Беларусі ў Польшчу журналіста, актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута стала вядома 28 красавіка. Ён быў у ліку асуджаных, якіх Польшча і іншыя дэмакратычныя краіны вызвалілі ў рамках абмену з Беларуссю і РФ па схеме “пяць на пяць”. На польскай тэрыторыі журналіста сустрэў прэм’ер-міністр Дональд Туск.
Журналіст і актывіст неафіцыйнага Саюза палякаў Анджэй Пачобут быў затрыманы ў сакавіку 2021 года. 8 лютага 2023-га Гродзенскі абласны суд прысудзіў яго да 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) Крымінальнага кодэкса.

- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ Грузіі выправаджаная чарговая група замежных грамадзян, у тым ліку беларускіхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


