У заяве з нагоды 40-годдзя Чарнобыльскай катастрофы АПК заклікаў вывезці з Беларусі расійскую ядзерную зброю

26 красавіка, Позірк. Катастрофа на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі паказала, чым з’яўляецца “атам у руках аўтарытарнага рэжыму”, заявіў Аб’яднаны пераходны камітэт (АПК) 26 красавіка з нагоды 40-годдзя аварыі.
“Чарнобыль стаў сімвалам безадказнасці і здрады, сімвалам пагрозы і небяспекі некантралюемага выкарыстання атама для людзей”, — гаворыцца ў заяве.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі “працягвае гэтую безадказную палітыку”, адзначае АПК.
“На працягу 32 гадоў яго кіравання былі адмененыя льготы, спыненыя праграмы дапамогі для пацярпелых, на забруджаных землях зноў вырошчваюць прадукты харчавання. Рэжым ставіць пад пагрозу жыцці мільёнаў беларусаў, размяшчаючы расійскую ядзерную зброю на нашай тэрыторыі, і будуючы Астравецкую АЭС без належнага міжнароднага кантролю”, — падкрэслівае кабінет.
Звяртаецца ўвага, што па выніках “фальшывага рэферэндуму ў 2022 годзе” з Канстытуцыі было выключана палажэнне аб нейтральным і бяз’ядзерным статусе Беларусі. “А наступнае размяшчэнне ядзернай зброі на нашай тэрыторыі стварыла прамую пагрозу міру і незалежнасці Беларусі, што робіць Беларусь мішэнню і ставіць пад пагрозу жыцці мільёнаў людзей”, — адзначаецца ў заяве.
АПК заклікае вярнуць Беларусі бяз’ядзерны статус, спыніць “правакацыі і шантаж з выкарыстаннем ядзернай зброі”, вывезці з Беларусі расійскую ядзерную зброю.
Таксама кабінет заклікае “забяспечыць празрыстасць эксплуатацыі Беларускай атамнай электрастанцыі і безумоўнага захавання міжнародных стандартаў ядзернай бяспекі, уключаючы нормы Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі, з улікам абгрунтаваных міжнародных прэтэнзій”.
Акрамя таго, АПК выступае за пачатак “шырокага грамадскага дыялогу адносна выкарыстання атамных тэхналогій у Беларусі”.
“Чарнобыль нагадвае: ядзерная бяспека немагчымая без празрыстасці, адказнасці і суверэнітэту. Беларусь не павінна быць пляцоўкай для расійскіх ядзерных пагроз”, — заявіў АПК.
26 красавіка 1986 года ў 1:23, адбылася найбуйнейшая ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа — аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Нягледзячы на тое што атамная станцыя размешчаная ва Украіне, больш за 70% усіх радыенуклідаў, якія выпалі ў выніку разбурэння рэактара, асела ў Беларусі.
Гл. таксама:
40 гадоў трагедыі. Як Лукашэнка “надаваў па мардасах” Чарнобылю
Ціханоўская: Чарнобыль паказаў, да чаго вядзе безадказнасць уладаў
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

