Долар вырас на першых у жніўні біржавых таргах
1 жніўня, Позірк. Амерыканская валюта падаражэла на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 1 жніўня.
Курс долара вырас да 3,0373 рубля (+0,1%; +0,0029).
Каціроўка расійскага рубля знізілася да 3,3162 рубля за 100 (-0,02%; -0,0005), юаня — да 4,2426 за 10 (-0,98%; -0,0032).
Таргі еўра не праводзіліся. 31 ліпеня ён падаражэў да 3,35 рубля (+0,48%; +0,0159).
На мінулым працоўным тыдні (24–28 ліпеня) на БВФБ долар падаражэў на 0,23% (з 3,0188 да 3,0258 рубля), юань — на 0,54% (з 4,1996 да 4,2221 за 10); еўра патаннеў на 1,91% (з 3,399 да 3,3341), расійскі рубель — на 0,11% (з 3,333 да 3,3295 за 100).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — ліпень 2023 года вырас на 10,58% (з 2,7364 да 3,0258 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 ліпеня 2023-га. Большы рост зафіксаваны ў Расіі — 29,35%.
У студзені афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 3,27% (да 2,6468 рубля); за студзень — люты вырас на 2,62% (да 2,808 рубля), за студзень — сакавік — на 4,41% (да 2,8571 рубля), за студзень — красавік — на 6,91% (да 2,9255 рубля), за студзень — травень — на 6,8% (да 2,9226 рубля), за студзень — чэрвень — на 10,88% (да 3,0315 рубля).
Па выніках 2022 года Беларусь заняла трэцяе месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара (+7,39%).
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларускім прадпрыемствам больш за астатніх вінныя партнёры з РФ — БелГППМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа пяць гадоў наклад газет у Беларусі зменшыўся амаль на 40% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі пачынаецца адпраўка прызыўнікоў у войскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 1911 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка