На 90-годдзе старшыні Рады БНР Сурвілы Ціханоўская падзякавала юбілярцы за парады

11 красавіка, Позірк. Сітуацыю ў Беларусі і свеце, неабходнасць трымаць беларускае пытанне ў міжнародным парадку дня абмеркавала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская са старшынёю Рады БНР Івонкай Сурвілай, якой 11 красавіка споўнілася 90 гадоў.
Як паведаміла прэс-служба палітыка, праз відэасувязь Ціханоўская падзякавала Сурвіле за “шматгадовую працу дзеля Беларусі і беларусаў”, “адзначыла і гістарычную ролю Рады БНР”, а таксама павіншавала тую з выхадам кнігі “У восем гадоў я была на вайне”.
“Усё сваё жыццё вы прысвяцілі Беларусі, — сказала дэмлідар. — Дзе б вы ні былі, якія б пасады і ролі ні займалі — вы заўжды працавалі на карысць нашай любімай Бацькаўшчыны. Вы ўздымалі беларускае пытанне ў высокіх кабінетах, дапамагалі беларусам у выгнанні, ратавалі дзетак пасля Чарнобыльскай трагедыі. Вы аб’ядноўваеце ўсіх беларусаў — тых, хто апынуўся ў выгнанні, і тых, хто застаўся дома”.
“Але мяне найбольш уражвае вашая чалавечнасць, вашая цеплыня і эмпатычнасць. Я з прыемнасцю згадваю кожную нашую сустрэчу і размову. З вамі лёгка і спакойна, нібыта размаўляеш з блізкім чалавекам, які разумее без лішніх словаў. І вашыя парады мне вельмі дапамаглі на самым пачатку майго палітычнага шляху, і я часта звяртаюся да іх зноўку. Дзякуй вам за тое, што робіце, дзякуй за вашую сілу духу і за любоў да Беларусі, якую вы несяце праз усё жыццё”, — дадала Ціханоўская.
Івонка Сурвіла нарадзілася 11 красавіка 1936 года ў Стоўбцах (у міжваенны перыяд — Навагрудскае ваяводства Польшчы, пасля 1939 года — Мінская вобласць БССР, а цяпер Рэспублікі Беларусь). Эмігравала з бацькамі ў 1944 годзе. Жыла ў Даніі, Францыі, Іспаніі; з 1969-га жыве ў Канадзе. Узначальвае Раду БНР з 1997 года.
Рада БНР пазіцыянуе сябе як найстарэйшы беларускі палітычны і дзяржаўны інстытут, захавальнік традыцый нацыянальнага руху, які дзейнічае з моманту абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года.
Пасля зрыву мірных перамоў у Брэсце і наступлення германскіх войскаў бальшавікі пакінулі Мінск. У гэтай сітуацыі дзеячы Цэнтральнай беларускай вайсковай рады і Выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага з’езда абвясцілі сябе часовай уладай на тэрыторыі краіны да склікання ўстаноўчага сейма. 21 лютага 1918 года Выканкам Рады сфармаваў першы ўрад БНР — Народны сакратарыят на чале з Язэпам Варонкам.
У 2020 годзе Рада БНР падтрымала пратэстны рух супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, пасля нападу РФ на Украіну з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі выступіла супраць расійскай агрэсіі.
У кастрычніку 2023 года стала вядома, што Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да кіраўнікоў і членаў Рады БНР, абвінавачванне складаецца з сямі артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Цяперашні старшыня Вярхоўнага суда Андрэй Швед, які тады займаў пасаду генпракурора, заявіў, што Рада БНР “прэтэндуе на ўтварэнне паралельных дзяржаўных інстытутаў і атрыбутаў”, “узурпацыю дзяржаўнай улады на падставе “гістарычнасці” аднаўлення правоў на ўладу”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дэкаду красавіка Латвія спыніла ў 1,5 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавік (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ мінулыя суткі Латвія зафіксавала рэкордную за сем месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



