Мінск 10:33

15 гадоў таму адбыўся тэракт у мінскім метро

Выбух на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў Мінску 11 красавіка 2011 года
Стоп-кадр відэазапісу камер назірання: "Позірк"

11 красавіка, Позірк. 11 красавіка 2011 года ў 17 гадзін 55 хвілін на станцыі метро “Кастрычніцкая” ў Мінску адбыўся выбух самаробнай радыёкіраванай выбухной прылады.

Паводле афіцыйнай версіі, яна была закладзеная пад лаву насупраць прыпынку другога і трэцяга вагонаў цягнікоў, што накіроўваюцца ў бок станцыі “Плошча Леніна”. Прылада была начыненая паражальнымі элементамі. У выніку тэракту на месцы загінула 11 чалавек, яшчэ чацвёра памерла пазней; пацярпела амаль 200.

Праз некалькі гадзін пасля здарэння на месца прыбыў Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем, якому на той момант было шэсць гадоў.

Ранкам наступнага дня КДБ адсправаздачыўся пра высвятленне асобы выканаўцы тэракту, яго абвясцілі ў вышук.

На наступны дзень Лукашэнка заявіў, што тэракт раскрыты, пазней яго арганізатарамі былі названыя Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. 30 лістапада 2011 года суд прыгаварыў абодвух да расстрэлу.

Расследаванне здарэння неаднаразова выклікала крытыку з боку незалежных СМІ. Журналісты звярталі ўвагу на шматлікія нестыкоўкі, занадта хуткае расследаванне і кароткі тэрмін ад вынясення прыгавору да прывядзення яго ў выкананне (3,5 месяца).

Тэракт адбыўся на фоне фінансавага крызісу ў Беларусі, які суправаджаўся рэзкай дэвальвацыяй рубля і напружанасцю ў грамадстве. 12 красавіка Еўрасаюз меўся разглядзець пытанне пра новыя санкцыі супраць беларускіх уладаў. Выбух у метро здарыўся напярэдадні. Санкцыі ўведзеныя не былі.

Тэракт у мінскім метро. Праўда чакае змены рэжыму

11 красавіка 2011 года ў 17 гадзін 55 хвілін на станцыі метро “Кастрычніцкая“ ў Мінску адбыўся выбух самаробнай радыёкіраванай выбуховай прылады. Паводле афіцыйнай версіі, яна было закладзена пад лаўку насупраць прыпынку другога і трэцяга вагонаў цягнікоў, што ідуць у бок …
Падзяліцца: