“Вясна” выказала салідарнасць з “Мемарыялам” з нагоды забароны яго дзейнасці ў Расіі

11 красавіка, Позірк. Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказаў салідарнасць з арганізацыяй “Мемарыял” з нагоды забароны яе дзейнасці ў Расіі.
Праваабаронцы заклікаюць расійскіх калег узмацніць працу, гаворыцца ў адпаведнай заяве, падпісанай лідарам ПЦ Алесем Бяляцкім.
Падкрэсліваецца, што “Мемарыял”, “створаны яшчэ нобелеўскім лаўрэатам прэміі міру акадэмікам Андрэем Сахаравым, цяпер прызнаны ў РФ “экстрэмісцкай арганізацыяй”.
“Гэта абсурднае рашэнне вынесена па пазове Мінюста, зарэгістраванага на сайце суда 27 сакавіка, у рэкордныя тэрміны. Пры гэтым было абвешчана, што прызнаць экстрэмісцкай арганізацыяй улады хочуць “Міжнародны грамадскі рух “Мемарыял”, якога не існуе”, — адзначаецца ў заяве.
Вярхоўны суд РФ пастанавіў, што “дзейнасць руху носіць экстрэмісцкі характар і ўяўляе пагрозу асновам канстытуцыйнага ладу, забеспячэнню цэласнасці і бяспекі РФ, накіраванае на нівеляванне гістарычных, культурных, духоўных і маральных каштоўнасцяў, узбуджэнне сацыяльнай і рэлігійнай варожасці”, нагадвае “Вясна”.
“Існуюць самыя розныя арганізацыі з назвай “Мемарыял”, з самымі рознымі напрамкамі — якія займаюцца гісторыяй савецкіх рэпрэсій, абаронай правоў чалавека, супрацьстаяннем розным формам дыскрымінацыі. Гэта мноства самастойных арганізацый з рознымі мандатамі, метадамі працы і людзьмі, — піша аўтар. — Але відавочна, што памылкі няма. Улады ўжо выкарыстоўвалі гэтую зручную фармулёўку “міжнародных грамадскіх рухаў”, якіх не існуе, для забароны шырокага кола непажаданых ім з’яў: “ЛГБТ”, “антырасейскага сепаратысцкага руху”.
“Дыктатарскія рэжымы салідарныя ў сваёй антыдэмакратычнай практыцы”, — адзначыў Бяляцкі, нагадаўшы, што 23 жніўня 2023 года “Вясна” была прызнана ў Беларусі “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру 2022 года разам з “Мемарыялам” і ўкраінскім “Цэнтрам грамадзянскіх свабод”. На момант уручэння Бяляцкі ўжо знаходзіўся ў зняволенні ў Беларусі.
Як паведамляе Deutsche Welle, старшыня Нобелеўскага камітэта Йорген Ватне Фрыднес 8 красавіка заявіў пра глыбокую заклапочанасць спробамі расійскіх уладаў прызнаць “Мемарыял” “экстрэмісцкай арганізацыяй”.
Міжнароднае гісторыка-асветніцкае, праваабарончае і дабрачыннае таварыства “Мемарыял” (“Міжнародны Мемарыял”) — няўрадавая арганізацыя, створаная для даследавання палітычных рэпрэсій у СССР. Заснавана ў 1992 годзе ў Маскве. Ёй папярэднічалі маскоўская грамадская група “Мемарыял” (1987) і Усесаюзнае гісторыка-асветніцкае таварыства “Мемарыял” (1989).
У снежні 2021 года рашэннем Маскоўскага гарадскога суда ліквідаваныя расійскія юрыдычныя асобы арганізацыі (“Міжнародны Мемарыял” і ПЦ “Мемарыял”). Яны працягнулі працу без рэгістрацыі, часткова ў эміграцыі.
9 красавіка Вярхоўны суд РФ прызнаў “экстрэмісцкай арганізацыяй” “Міжнародны грамадскі рух “Мемарыял” (дакладна такой арганіўацыі няма) і забараніў яго дзейнасць на тэрыторыі краіны.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дэкаду красавіка Латвія спыніла ў 1,5 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавік (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ мінулыя суткі Латвія зафіксавала рэкордную за сем месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



