У спіс “экстрэмістаў” дададзена 37 чалавек

10 красавіка, Позірк. У “спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, Міністэрства ўнутраных спраў 10 красавіка дадало яшчэ 37 чалавек. Цяпер у пераліку на сайце ведамства 6.505 пазіцый.
З пазнакай “адбывае пакаранне“ ў спіс уключана 15 чалавек, уключаючы палітвязняў Аляксандра Герасіменку (4,5 года пазбаўлення волі, арт. 3614 КК, “справа Беларускага Гаюна“) і грамадзяніна Расіі Айрата Халікава (тэрмін невядомы, арт. 3614 КК,“справа Беларускага Гаюна”).
C той жа пазнакай спіс папоўнілі нядаўна ўнесеныя КДБ у спіс “тэрарыстаў“ Дзмітрый Дробыш (арт. 361 КК), Вячаслаў Ванславовіч (арт. 130, 368, 369, 361, 3614 КК) і Святлана Ангелейка (арт. 361, 130, 368 і 3614 КК).
Таксама, паводле версіі МУС, “адбывае пакаранне“ і мае дачыненне да “экстрэмісцкага фарміравання“ — групы грамадзян, “якія дзейнічаюць з 2021 года сумесна і ўзгоднена, аб’яднаных пад агульнай назвай Belaruskicry”, — Ягор Бужылаў (дырэктар вытворчасці), асуджаны паводле арт. 3611 КК. Па ўсёй бачнасці, менавіта пра Бужылава інфармаваў 1 красавіка Следчы камітэт, заявіўшы, што ён прыгавораны да 4 гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу.
Таксама “адбываючым пакаранне” лічыцца жыхар Маладзечна (Мінская вобласць) Аляксандр Карнееў, у дачыненні да якога ў жніўні 2024 года была распачатая працэдура спецвытворчасці. Адзначана, што ён асуджаны паводле арт. 3614 КК.
Акрамя названых асоб, з пазнакай “адбывае пакаранне” спіс “экстрэмістаў” папоўнілі асуджаныя паводле арт. 3614 КК Ян Райко, Антон Барысенка і Віктар Кізевіч. Аляксей Хвясеня асуджаны паводле арт. 342, 130, 368, 3614 КК, Віталь Марэцкі — паводле арт. 130, 368 і 3614 КК, Аляксандр Палячонак — паводле арт. 130 і 368 КК, Віталь Мусіловіч — паводле арт. 130, 369, 368 і 3611 КК, Юрый Очкас — паводле арт. 130 КК.
З пазнакай “судзімасць не пагашаная”, якая, як правіла, сведчыць аб вынясенні пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі, у спіс унесеныя 22 чалавекі.
Сярод іх прызнаны праваабаронцамі палітвязнем затрыманы па “справе Беларускага Гаюна” Мікалай Ішчук, асуджаны паводле арт. 3614 КК.
Паводле таго ж артыкула асуджаныя ўнесеныя ў спіс з пазнакай “судзімасць не пагашаная” Кацярына Дубаўцова, Васіль Абросімаў, Ганна Сарока, Сяргей Чаравака, Аляксей Градскі, Аксана Умрыхіна, Таццяна Марусенка, Аляксандр Буйкевіч, Дзмітрый Дэкін, Таццяна Серанкова, Наталля Карымава, Яўген Уласік, Святлана Пазняк, Раман Весялоўскі, Ігар Краснасельскі, Мацвей Галыгін, Дзяніс Сачышчын і Дзмітрый Дзянісаў.
Таццяна Джавадава асуджаная паводле арт. 342 і 3614 КК, Ангеліна Станіславовіч — паводле арт. 14 і арт. 3614 КК, Дзмітрый Варановіч — паводле арт. 342 КК. Усе яны таксама ўключаныя ў спіс з пазнакай “судзімасць не пагашаная”.
Даведка “Позірку”:
арт. 14 КК — замах на злачынства;
130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;
3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
368 — абраза прэзідэнта, у тым ліку які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў;
369 — абраза прадстаўніка ўлады.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ мінулыя суткі Латвія зафіксавала рэкордную за сем месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа падзеж жывёлы супраць кіраўнікоў трох сельгаспрадпрыемстваў Гомельскай вобласці распачатыя крымінальныя справыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка



