Мінск 16:52

Долар, еўра і юань патаннелі на апошніх біржавых таргах тыдня

Фота: neg.by

10 красавіка, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 10 красавіка 2026 года.

Курс долара знізіўся да 2,8569 рубля (-1,12%; -0,0325), еўра — да 3,3452 (-0,63%; -0,0212), юаня — да 4,2122 за 10 (-0,92%; -0,0391).

Расійскі рубель падаражэў да 3,74 за 100 (+0,06%; +0,0023).

На гэтым працоўным тыдні (6–10 красавіка) каціроўка долара знізілася на 2,71% (з 2,9364 да 2,8569), еўра — на 1,09% (з 3,3819 да 3,3452), юаня — на 2,2% (з 4,307 да 4,2122 за 10); расійскага рубля — вырасла на 0,59% (з 3,7179 да 3,74 за 100).

За першы квартал 2026 года Беларусь заняла восьмае месца паводле росту афіцыйнага курсу долара да нацвалюты — 1,66% (з 2,9027 да 2,9508 рубля), сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў. Наперадзе: Малдова — 5,10%, Расія — 3,92%, Таджыкістан — 3,75%, Украіна — 3,32%, Латвія, Літва і Эстонія — 2,19%.

Падзяліцца: