КДБ прызнаў Беларускі Хельсінкскі камітэт “экстрэмісцкім фарміраваннем”

6 красавіка, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 31 сакавіка прызнаў Беларускі Хельсінкскі камітэт (БХК) — вядомую праваабарончую арганізацыю — “экстрэмісцкім фарміраваннем”, вынікае з абноўленага 6 красавіка спісу на сайце Міністэрства ўнутраных спраў. Цяпер у пераліку 384 пазіцыі, 346 арганізацый.
Датычнымі да “фарміравання” названыя Дзмітрый Маркушэўскі (1978 года нараджэння) і Павел Левінаў (1961 г.н.).
У спісе адзначана, што з БХК звязаныя сайты belhelcom.org і youarenotwrong.webflow.io, шэраг старонак у сацыяльных сетках.
7 чэрвеня 2024 года суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” кантэнт асноўнага сайта БХК і яго старонкі ў “Фэйсбуку”. Арганізацыя расцаніла гэта як “адвольнае абмежаванне” права займацца праваабарончай дзейнасцю, у прыватнасці права распаўсюджваць інфармацыю і веды пра правы чалавека і механізмы іх абароны.
16 снежня 2022 года ва ўзросце 55 гадоў памёр старшыня БХК Алег Гулак.
Беларускі Хельсінкскі камітэт — добраахвотная, незалежная, непалітычная, грамадская, праваабарончая арганізацыя, якая працуе з 1 лістапада 1995 года.
Заснавальнікамі БХК былі вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы краіны: пісьменнікі Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Радзім Гарэцкі, Святлана Алексіевіч, Генадзь Бураўкін, юрысты Юрый Хадыка, Карлас Шэрман.
1 кастрычніка 2021 года Вярхоўны суд пазбавіў БХК рэгістрацыі, аднак арганізацыя працягнула працу.
У ліпені 2022-га, нягледзячы на рашэнне ўладаў пра юрыдычную ліквідацыю, БХК першым з беларускіх недзяржаўных арганізацый атрымаў кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН.
БХК выпускае Нацыянальны індэкс па правах чалавека.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Латвіі абноўлены сутачны рэкорд спыненых у 2026 годзе спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 красавіка — 6 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 10 дзён запар фіксуе спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


