Не можа здабыча нафты вырасці, як таго патрабуе Лукашэнка, мяркуе геолаг

1 красавіка, Позірк. У Беларусі нельга істотна павялічыць здабычу нафты, вынікае з заяў загадчыка лабараторыі Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, кандыдата геолага-мінералагічных навук Яраслава Грыбіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску 1 красавіка.
“Наш прэзідэнт часам, скланяючы геолагаў, кажа: “А я бачу, там павінна быць 3 млн [гадавой здабычы]”. Не можа быць 3 млн, калі 2,1 млн плануецца. Гэта рэальная пазіцыя”, — падкрэсліў навуковец.
Паводле слоў Грыбіка, у Беларусі “буйныя радовішчы нафты ўжо перспектыўна не бачацца“.
Калі 10 гадоў таму ў краіне здабывалася 1,4 млн тон нафты, то цяпер — 2 млн, адзначыў ён.
Мэта павялічыць гэты аб’ём да 2,3 млн тон у 2030 годзе (указаная ў дзяржпраграме “Нетры“) Грыбік назваў “новым геалагічным выклікам“, паколькі ў краіне “ёсць толькі адзін нафтаносны басейн“.
12 сакавіка 2024 года на нарадзе аб стане і развіцці мінеральна-сыравіннай базы Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Усе карысныя выкапні — наш нацыянальны здабытак. Стратэгічны запас, які належыць народу. І толькі народу. Гэта і калій, і нафта, і самы вялікі рэсурс — прэсная вада (бясцэнны рэсурс), і многае іншае. Але з тым, што мы маем, трэба пісьменна і па-гаспадарску распараджацца. А тое, што не маем, трэба шукаць. Шукаем дрэнна”.
22 красавіка таго ж года Лукашэнка заявіў: “Я не веру, што ў нас няма вялікіх аб’ёмаў нафты”. “Скажу прама: трэба капаць і шукаць, — сказаў ён. — Акрамя гэтага, трэба, каб ты прымусіў усіх у гэтым кірунку працаваць. Я не веру, што ў нашых нетрах няма таго, што нам трэба. Вось калі хоць у нейкай ступені вырашыш гэтую задачу, гэта помнік можна ставіць у любым месцы”.
20 красавіка 2025 года Лукашэнка прызнаў, што ў Беларусі няма вуглевадародаў у колькасці, якая дазваляе іх экспартаваць: “Гасподзь нам нафты-газу ў гэтую зямельку не ўклаў, каб мы маглі кіўнуць, па трубе камусьці прадаць, а грошы падзяліць. У нас гэтага няма, мы ўсё сваімі рукамі зарабляем“.
Пра неабходнасць далейшых пошукаў радовішчаў нафты Лукашэнка заявіў 22 ліпеня 2025 года на нарадзе ў пытаннях здабычы вуглевадароднай сыравіны. Паводле яго сцвярджэння, у гэтай сферы “ёсць рэзервы“, таму “трэба не разгойдвацца, а свідраваць і свідраваць з розумам і з укараненнем новых тэхналогій“.
Тэрыторыя Беларусі добра вывучаная “геолагамі, нафтавікамі, спецыялістамі ў газавай галіне“ — “сур’ёзных камерцыйных запасаў нафты і газу“ не выяўлена, заяўляў у эфіры ютуб-канала “Папулярная палітыка“ ў 2024 годзе расійскі нафтагазавы экспэрт Міхаіл Круціхін, каментуючы неаслабнае жаданне Лукашэнкі знайсці ў айчынных нетрах вуглевадароды.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
