Лукашэнка: Я хачу, каб мае падначаленыя былі гатовыя ваяваць (дапоўнена)

дададзеныя або дапоўненыя абзацы 2–6
1 красавіка, Позірк. “Зараджанасць Узброеных сіл на адбіццё ворага, гатоўнасць імгненна рэагаваць на любы агрэсіўны рух” у бок мяжы Беларусі ёсць “безальтэрнатыўнай гарантыяй міру і бяспекі дзяржавы”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка ў Мінску на падвядзенні вынікаў комплекснай праверкі УС.
Паводле слоў палітыка, якія прыводзіць яго прэс-служба, праверка мела паказаць, як будуць дзейнічаць прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць часці ва ўмовах ваеннага часу.
“Мне гэтыя праверкі ва ўмовах мірнага часу — марнаванне грошай. Лішніх грошай мы не маем, — заявіў ён. — Ніякага мірнага часу быць не можа. Мы рыхтуемся да вайны. На тое мы і Узброеныя сілы стварылі, на тое мы іх утрымліваем, на тое народ адлічывае грошы для таго, каб нас з вамі ўтрымліваць. І ў гэтай аўдыторыі (і не толькі ў гэтай) людзі павінны разумець: мы абсалютна супраць вайны. Асабліва нашыя афіцэры, нашыя салдаты, Узброеныя сілы. Бо мы ведаем, што такое вайна”.
“Мы не хочам вайны, але армія для таго і прызначаная. Калі раптам нехта вырашыць з намі размаўляць і глядзець на нас праз прыцэлы зброі, мы адкажам. Да гэтага і рыхтуемся. На жаль, сітуацыя такая, што без вас жа я ваяваць не магу. І я хачу, каб мае падначаленыя былі гатовыя ваяваць. Калі мы будзем гатовыя ваяваць, нас будуць баяцца (гэта немалаважна) і сюды ніхто не палезе. Вось мая мэта. Думаю, вы яе добра разумееце”, — дадаў Лукашэнка.
Сярод вайскоўцаў, паводле яго сцвярджэння, існавала меркаванне, што комплексная праверка “не будзе адрознівацца ад ранейшых”, што “ўсё будзе як заўсёды”.
“Як заўсёды, мужыкі, не будзе. Хачу вас папярэдзіць, чаму не будзе са мной. Таму што я пад вас падладжвацца не мае намеру — вы будзеце падладжвацца пад галоўнакамандуючага. Калі вы хочаце ў будучай вайне (не дай бог яна будзе) застацца жывымі. А калі мы і надалей будзем так працягваць, як некаторыя з нас — не толькі мы жывымі не застанемся, але і нашы падначаленыя. Я гэта бачу па сучасных сутыкненнях і войнах”, — адзначыў спікер.
Лукашэнка заявіў, што ўдзельнікі праверкі былі пастаўленыя ва “ўмовы, максімальна набліжаныя да рэальных выклікаў”: “Я б яшчэ больш дакладна сказаў, да вайны. Без аглядкі на надвор’е, час сутак ды іншыя фактары, якія ўскладняюць сітуацыю выканання баявых задач”.
“Маюцца недахопы, але ў цэлым армія боегатовая. А ў прыватнасцях мы разбярэмся пасля”, — сказаў ён пазней у размове з журналістамі.
Да кантрольных мерапрыемстваў былі прыцягнуты вайсковыя часці і падраздзяленні пастаяннай гатоўнасці Заходняга і Паўночна-Заходняга аператыўных камандаванняў, сіл спецыяльных аперацый, Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны. Узровень задач, тэмп іх пастаноўкі і выканання “былі абумоўленыя сур’ёзнасцю геапалітычнай абстаноўкі, падзеямі і пагрозамі ў непасрэднай блізкасці да беларускіх межаў”.
Паводле інфармацыі прэс-службы палітыка, Лукашэнка “прыводзіў у баявую гатоўнасць вайсковыя часці, абыходзячы Міністэрства абароны і Генеральны штаб”. Схема была такой — ён “падпісваў распараджэнне пад грыфам “сакрэтна”, у якім была пазначаная задума будучай праверкі”, дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч атрымліваў запячатаны пакунак з дакументам і выязджаў у вызначаную Лукашэнкам вайсковую часць. Да праверкі таксама быў прыцягнуты старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў.
З сярэдзіны студзеня па сярэдзіну сакавіка ў Беларусі на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі праходзіла раптоўная праверка боегатоўнасці ўсіх відаў і родаў Узброеных сіл — у абыход Міністэрства абароны.
Напрыканцы студзеня Мінабароны ініцыявала ўласную — “планавую” — комплексную праверку боегатоўнасці вайсковых часцей і падраздзяленняў.
Афіцыйны Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Рэжым Лукашэнкі практычна няспынна праводзіць вучэнні сілавікоў, у тым ліку ў арміі.

- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


