Лукашэнка, які дапускаў антысеміцкія выказванні, павіншаваў іудзеяў з Песахам

1 красавіка, Позірк. З Песахам — “святам, якое сімвалізуе сувязь часоў і пакаленняў”, — павіншаваў 1 красавіка іудзеяў Аляксандр Лукашэнка.
Віншавальнік, пасланне якога апублікавала яго прэс-служба, адзначыў, што для вернікаў гэта “час духоўнага абнаўлення, пераасэнсавання пройдзенага шляху і вызначэння новых мэтаў”.
“Апора на культурную спадчыну, традыцыі і павагу да звычаяў продкаў садзейнічаюць умацаванню дыялога і згоды ў нашым шматканфесійным грамадстве”, — гаворыцца ў віншаванні.
Варта адзначыць, што Лукашэнка неаднаразова дазваляў сабе антысеміцкія выказванні.
14 чэрвеня 2024 года, кажучы пра карупцыйную крымінальную справу, адным з фігурантаў якой з’яўляецца яго былы памочнік — інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло, спікер заявіў: “Не буду нагадваць і паўтараць. Прыцягнутыя на сёння тры дзесяткі чалавек. Вы мне прабачце, я не антысеміт, але больш за палову — яўрэі. Яны што ў нас прывілеяванае становішча займаюць, што яны крадуць і не думаюць пра сваю будучыню? Усе аднолькавыя перад законам — і яўрэй, і беларус, і ўкраінец, і рускі, і паляк. Вінаваты — будзе сядзець”.
Праз два дні Ісраэль Кац, які тады займаў пасаду міністра замежных спраў Ізраіля, заявіў, што выказванні Лукашэнкі “непрымальныя і абуральныя”, “гучаць як відавочна антысеміцкія”.
Пазней стала вядома, што праз іх была скасаваная прызначаная ў Ізраілі канферэнцыя, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У 2007 годзе Лукашэнка пахваліўся перад расійскімі журналістамі абноўленым Бабруйскам (Магілёўская вобласць): “Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсці! Свінушнік быў! Гэта ў асноўным быў яўрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як яўрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзеце ў Ізраілі”.
МЗС краіны асудзіла гэтыя выказванні як антысеміцкія.
Пасля інцыдэнту Ізраіль наведаў тагачасны галоўны рэдактар газеты “Советская Белоруссия” (заснавальнік — адміністрацыя Лукашэнкі) Павел Якубовіч. Ён сустракаўся з прэзідэнтам Шымонам Перэсам.
Перад нацыяналізацыяй кандытарскіх фабрык “Камунарка” і “Спартак” у 2012 годзе Лукашэнка выказаўся пра бізнесмена Марата Новікава: “Былы бухгалтар Ізя Сігізмундавіч (ці як яго там), змяніўшы прозвішча на Новікаў, з’ехаў у Амерыку і ўсталяваў кантроль над беларускімі прадпрыемствамі, павыкупляўшы за бутэльку гарэлкі акцыі кандытарскіх фабрык”.
У 2015 годзе ў поле яго зроку трапіў заснавальнік партала tut.by Юрый Зісер (цяпер нябожчык). Звяртаючыся да Сямёна Шапіры, які тады ўзначальваў Мінаблвыканкам, Лукашэнка заявіў: “Неяк Зісер гэты ваш непрыстойна сябе паводзіць часам”.
“Я вас прасіў год таму ўзяць усіх яўрэяў пад кантроль у Беларусі. І нават Павел Ізотавіч [Якубовіч] не абураўся. Зісер ніяк не можа. Ніяк ты не можаш нармалізаваць гэтага чалавека?” — сказаў ён.
Напрыканцы 2023 года Лукашэнка, разважаючы ў Санкт-Пецярбургу пра магчымасць выхаду Арменіі з аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, заявіў: “Не думаю, што армяне дурныя людзі. Армяне ж разумныя людзі! Там жа няма ніводнага яўрэя!”
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрасоб па крэдытах вырасла за год на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



