Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек

24 сакавіка, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць у сувязі з інфармацыяй пра “выстаўленне абвінавачанняў, заключэнне пад варту і вынясенне прыгавораў” прызнала палітычнымі вязнямі яшчэ шэсць чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай у тым ліку на сайце цэнтра “Вясна”.
Гаворка пра Уладзіслава Насцюшкіна, Максіма Лукашэвіча, Артура Білібуху (усе паводле ч. 1 арт. 342 КК — “арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”), Васіля Прохарава (арт. 342; арт. 368 — “абраза прэзідэнта, у тым ліку таго, які спыніў свае паўнамоцтвы); Уладзіміра Новіка і Антона Шулякоўскага (накіраваныя ў папраўчыя ўстановы паводле арт 342).
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць гэтых людзей, спыніць іх крымінальны пераслед; вызваліць усіх палітвязняў, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд; спыніць рэпрэсіі.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі Беларускі ПЭН, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, “Прававая ініцыятыва” і Lawtrend.
На 24 сакавіка ва ўмоўным “спісе “Вясны” фігуруе 889 чалавек з статусам палітвязня.


- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе самы буйны хабар быў атрыманы ў крыптавалюце — на суму, эквівалентную 360 тыс. долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак зніжаецца другі месяц запар — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаГенпракуратура: У 2025 годзе да крымінальнай адказнасці прыцягнута 750 карупцыянераў, сем — адказныя работнікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаПрацэс вызвалення палітвязняў са "спісу 250" яшчэ працягваеццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21-23 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства

