Мінск 03:00

У Варэнскім раёне Літвы ля мяжы з Беларуссю выбухнуў дрон — прэм’ер-міністр збірае Камісію па нацбяспецы

Момант выбуху дрона (зверху пасярэдзіне)
Відэазапіс: LRT / стоп-кадр: "Позірк"

23 сакавіка, Позірк. У ноч на 23 сакавіка на тэрыторыі Варэнскага раёна Літвы, які мяжуе з Гродзенскай вобласцю Беларусі, выбухнуў дрон. Відэазапіс паказаў тэлерадыёкампанія LRT.

Дрон упаў на лёд возера, людзі не пацярпелі. Прэм’ер-міністр Інга Ругінене паведаміла пра скліканне 24 сакавіка Камісіі па нацыянальнай бяспецы, на пасяджэнні якой “будуць прадстаўлены ўсе абставіны, звязаныя з гэтым інцыдэнтам“.

Мяркуючы па таймеры відэакамеры, выбух здарыўся ў 3.04 па мясцовым часе (4.04 па беларускім). Магчыма, гэты той самы дрон, які чулі спачатку ў Магілёве (пасля 1 гадзіны ночы), у Мінску і Мінскім раёне (пасля 2 гадзін), а затым у Гродзенскай вобласці (пасля 3.30).

Гл. падрабязней:

“Точно не мопед, вертолет или самолет”. Белорусы в соцсетях пишут о дроне над Минском (на рускай мове)

Падзяліцца: