Зяленскі: РФ плануе разгарнуць чатыры наземныя станцыі кіравання БПЛА ў Беларусі

23 сакавіка, Позірк. Расія плануе разгарнуць на тэрыторыі Беларусі чатыры наземныя станцыі кіравання беспілотнікамі далёкага дзеяння, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля сустрэчы з кіраўніком Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Алегам Івашчанкам.
Паводле слоў Зяленскага, станцыі будуць таксама разгорнутыя на часова акупаванай тэрыторыі Украіны. “Будзем рэагаваць адпаведна”, — сказаў прэзідэнт.
26 снежня 2025 года Зяленскі заявіў, што Расія выкарыстоўвае тэрыторыю Беларусі для “абыходу ўкраінскай сістэмы перахопу” і нанясення ўдараў дронамі “Шахед”. Са спасылкай на звесткі выведкі ён паведаміў, што “ў памежных населеных пунктах Беларусі на дахах звычайных жылых пяціпавярховых дамоў размешчаныя антэны і іншае абсталяванне”.
Як адзначыў Зяленскі, гэтае абсталяванне выкарыстоўваецца для “навядзення і кіравання ўдарамі дронаў па аб’ектах у заходніх рэгіёнах Украіны”.
Украінскі лідар падкрэсліў, што размяшчэнне вайсковай інфраструктуры на жылых дамах з’яўляецца “грубым грэбаваннем да чалавечых жыццяў”. Украіна, дадаў ён, мае намер праінфармаваць аб гэтым міжнародных партнёраў і “рыхтаваць сумесныя меры ў адказ”.
Раней Зяленскі заявіў, што Беларусь спрыяе расійскім ударам па чыгунцы ў заходняй частцы Украіны.
18 лютага гэтага года Зяленскі паведаміў аб увядзенні санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі. Прэзідэнт Украіны заявіў, што Кіеў “актывізуе супрацьдзеянне ўсім формам садзейнічання“ Лукашэнкі “забойствам украінцаў“ і будзе “працаваць з партнёрамі так, каб гэта мела глабальны эфект“.
20 лютага 2026 года камандуючы ВПС і войскамі СПА Андрэй Лук’яновіч заявіў, што беларускія вайскоўцы рэгулярна ўжываюць авіяцыю і зенітныя ракетныя комплексы для знішчэння беспілотнікаў, якія залятаюць у Беларусь.
27 лютага міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў заявіў аб ліквідацыі сістэмы сувязі, якая дапамагала расійскім БПЛА залятаць у краіну з Беларусі. Дарадца міністра Сяргей Бяскрэснаў адзначыў, што згаданая сетка “працуе так, што ўсе яе ўдзельнікі з’яўляюцца рэтранслятарамі адзін для аднаго”.
За 2025 год у Беларусі размініравана каля 520 дронаў, кожны трэці — баявы, заявіў 18 сакавіка ў інтэрв’ю прэс-службе Унутраных войскаў (УВ) МУС намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы УВ Мікалай Карпянкоў. Пра паходжанне дронаў ён не паведаміў.
24 лютага 2022 года РФ пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшы з часоў Другой сусветнай вайны канфлікт у Еўропе. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі надаў арміі РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну зімой і вясной 2022 года, а затым на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак следчых, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошняе дзесяцігоддзе захворванне на сухоты ў дзяцей знізілася больш чым у 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа пяць гадоў захворванне на сухоты знізілася на 19% — Міністэрства аховы здароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства



