235 палітвязняў, якія застаюцца ў Беларусі, пачалі выходзіць на волю праз суткі пасля ўказа аб памілаванні — праваабаронцы

20 сакавіка, Позірк. 235 палітвязняў, якія застануцца ў Беларусі пасля ўказу Аляксандра Лукашэнкі аб памілаванні, пачалі выходзіць на волю 20 сакавіка. Пра гэта паведамляе праваабарончы праект Dissidentby.
Гэтую інфармацыю пацвердзіў дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі, які паведаміў, што вызваленне 235 чалавек павінна “адбыцца сёння і заўтра”.
Ён сцвярджае, што “застаецца ў пастаянным кантакце” з амерыканскімі партнёрамі.
Раней прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская паведаміла, што сітуацыя з 235 палітвязнямі “пакуль не развіваецца”.
“У праваабаронцаў да гэтага моманту няма ніводнага пацверджання, каб хоць хтосьці ўжо быў дома са спісаў, якія ўчора распаўсюджваліся ў сеціве. Больш за тое, саміх дакладных спісаў вызваленых у нашым распараджэнні пакуль няма. Я разумею агульную вялікую цікавасць да гэтага пытання. Асабліва разумею перажыванні сем’яў, якія яшчэ не дачакаліся дома тых, пра каго ўчора паведамлялася як пра вызваленых. Але трэба набрацца цярпення і дачакацца вырашэння гэтай сітуацыі. Тут усё залежыць не ад нас”, — адзначыла Зазулінская.
19 сакавіка Аляксандр Лукашэнка ў выніку сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй на чале са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам памілаваў 250 вязняў (15 з іх у той жа дзень былі вывезены ў Літву).
Гл. таксама:
Беларусь накіравала ЗША свае прапановы па “вялікай здзелцы” — Лукашэнка
Коўл разлічвае, што да канца 2026 года будуць вызваленыя ўсе беларускія палітвязні

- ПалітыкаПераважная большасць літоўцаў лічыць Беларусь аўтарытарнай ці хутчэй аўтарытарнай дзяржавай — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУзровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў сярод жыхароў Літвы прыкладна такі ж, як ва Украіне, але вышэйшы, чым у Польшчы, і ніжэйшы, чым у Латвіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаГендырэктар Беларускай цэментнай кампаніі: Санкцыі толькі з'ядналі наш працоўны калектыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 1,5% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская пастаянным прадстаўнікам пры НАТО: Цяпер, калі Лукашэнка слабы і цалкам залежны, мы не павінны аслабляць ціск (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

