Мінск 16:47

Узровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў сярод жыхароў Літвы прыкладна такі ж, як ва Украіне, але вышэйшы, чым у Польшчы, і ніжэйшы, чым у Латвіі

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

20 сакавіка, Позірк. Узровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў сярод жыхароў Літвы прыкладна такі ж, як ва Украіне, але вышэйшы, чым у Польшчы, і ніжэйшы, чым у Латвіі, сведчаць вынікі даследавання думкі літоўскага грамадства, праведзенага беларускім незалежным інстытутам “Палітычная сфера” ў партнерстве з літоўскім Універсітэтам Вітаўта Вялікага і даследчыцкай кампаніяй Spinter Research.

На прэзентацыі вынікаў 20 сакавіка ў Вільнюсе дырэктар інстытута Андрэй Казакевіч паведаміў, што ў рамках даследавання ў студзені — лютым 2026 года было апытана 1.017 грамадзян Літвы ва ўзросце 18–75 гадоў, якія жывуць па ўсёй краіне.

Пра пазітыўнае стаўленне да беларусаў агулам заявіла 37,2% рэспандэнтаў, негатыўнае — 36,6%, не змагло адказаць — 26,3%. Паводле слоў кіраўніка арганізацыі, ва Украіне узровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў складае 35,6% (адпаведнае даследаванне праводзілася ў кастрычніку 2025 года, апытана 1.000 чалавек), Латвіі — 48,6% (люты 2026-га; 1.005).

Казакевіч звярнуў увагу на тое, што апошні вынік такі высокі “за кошт рускамоўнага насельніцтва Латвіі”: “Калі разглядаць толькі латышскамоўных, то ўзровень прыблізна адпавядае ўкраінскаму і літоўскаму”.

Спікер адзначыў, што інстытут пакуль не апытваў жыхароў Польшчы, але арыентуецца на даследаванні, якія рабілі іншыя даследчыя цэнтры. “Там задавалася пытанне ў крыху іншай фармулёўцы, але вынікі пазітыўнага стаўлення меншыя, чым мы маем для Літвы, Украіны і Латвіі”, — адзначыў ён.

Пра негатыўнае стаўленне да беларусаў заявіла 36,6% апытаных жыхароў Літвы — больш, чым у Латвіі (26,5%), але менш, чым ва Украіне (50,4%).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 50 тыс.

6 сакавіка, Позірк. Дзейны дазвол на пражыванне ў Літве на 1 сакавіка 2026 года мела 49.778 грамадзян Беларусі, сведчаць статыстычныя даныя Дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы. Праведзены "Позіркам" аналіз паказаў, што за месяц іх колькасць зменшылася …
Падзяліцца: